МІНСК, 1 ліс – Sputnik. Беларусь і Расія ўзгодняць правілы работы адзінага энергарынку да канца бягучага года, паведаміў беларускі міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.
Паводле яго слоў, бакі працягваюць працаваць над фарміраваннем аб’яднаных рынкаў газу і электраэнергіі. У прыватнасці, падрыхтаваны праект міждзяржаўнага дагавора па рынку электраэнергіі.
"Ён узгоднены з нашымі расійскімі калегамі і прайшоў узгадненне з органамі дзяржкіравання. Ва ўстаноўленым парадку дакумент унесены ў Савет міністраў", - паведаміў кіраўнік профільнага ведамства ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Акрамя таго, цяпер бакі актыўна займаюцца ўзгадненнем правіл работы адзінага з Расіяй рынку электраэнергіі.
"Да канца года мы павінны завяршыць работу па падрыхтоўцы ўзгодненага праекта гэтага дакумента", - дадаў Каранкевіч.
Цэны на газ і правілы аб’яднанага рынку
Што да цэн на газ, то, паводле слоў Каранкевіча, цэнавыя ўмовы на 2023-2025 гады ўжо вызначаны. Міністр адзначыў, што ў далейшым бакам трэба ўзгадніць прынцыпы работы аб’яднанага рынку газу, а таксама ўмовы працы суб’ектаў гаспадарання пасля 2025 года.
"Самая галоўная задача – далейшае збліжэнне і выхад на роўныя ўмовы для суб’ектаў дзвюх краін", - дадаў ён.
Кіраўнік энергетычнага ведамства таксама лічыць, што неабходна павышаць канкурэнтаздольнасць не толькі беларускіх суб’ектаў гаспадарання, але і Саюзнай дзяржавы, а таксама развіваць магчымасць сумеснага выхаду на рынкі трэціх краін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Лукашэнка: будаўнічыя і пусканаладачныя работы на БелАЭС завершаны
Мінэнерга: працэс стварэння адзінага энергарынку – на завяршальнай стадыі
"Росатом": Беларусь абгоніць РФ і ЗША па ўдзельнай вазе атамнай электрычнасці