Лукашэнка: мы не аднаўляем КПСС, не будуем партыю ўлады

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што беларускія партыі прынясуць карысць, калі па-сапраўднаму змогуць прадстаўляць інтарэсы сваіх членаў перад дзяржавай.
Sputnik
МІНСК, 10 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў задачы партыйнага будаўніцтва ў краіне, якое трэба праводзіць з улікам спецыфікі айчыннага палітычнага працэсу.
У пятніцу беларускі лідар праводзіць сустрэчу з кіраўнікамі палітычных партый.

"Мы не аднаўляем КПСС, не будуем партыю ўлады, не падзяляем грамадства па партыйнай прыналежнасці. Вопыт будзем выкарыстоўваць станоўчы", - цытуе Лукашэнку БелТА.

Паводле яго слоў, пры партыйным будаўніцтве ў Беларусі не варта капіраваць савецкі, расійскі, а тым больш заходні вопыт.
Раней кіраўнік дзяржавы ўжо гаварыў аб тым, што фарміраванне партыйных структур павінна ісці з улікам нацыянальных асаблівасцей і айчыннага палітычнага працэсу.

Чыстае партыйнае поле

Закранаючы перарэгістрацыю палітычных партый, якая прайшла ў Беларусі, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што партыйнае поле ачысцілася ў тым ліку ад дэструктыўных партыйных структур.
"(…) мы ачысцілі партыйнае поле ад дэкаратыўных аб’яднанняў і тых, чыя дзейнасць накіравана на падрыў асноў канстытуцыйнага ладу нашай краіны", - адзначыў ён.
Пры гэтым Лукашэнка засяродзіў увагу на тым, што задачамі палітычных партый з’яўляюцца не раз’яднанне, а наадварот, – аб’яднанне грамадства. Асабліва гэта важна ў перыяд глабальных выклікаў і пагроз.
Перарэгістрацыя партыйных палітычных структур у Беларусі прайшла ў 2023 годзе, пасля таго, як быў прыняты адпаведны закон.
Доўгі час у Беларусі было зарэгістравана не менш як 15 палітычных партый і аб’яднанняў. Цяпер пасля перарэгістрацыі іх засталося чатыры: Беларуская партыя "Белая Русь", Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі (ЛДПБ), Камуністычная партыя Беларусі (КПБ) і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Трэцяя партыя прайшла перарэгістрацыю ў Беларусі
Мінюст зарэгістраваў партыю "Белая Русь"
Лукашэнка патрабуе ачысціць палітычнае поле ад "выпадковых спадарожнікаў"