МІНСК, 17 ліс – Sputnik. Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі рыхтуе шэраг новых праектаў у сферы культуры, у тым ліку і па рэканструкцыі Брэсцкай крэпасці, паведаміў дзяржаўны сакратар СД Дзмітрый Мезенцаў журналістам у пятніцу.
Дзяржсакратар прымае ўдзел IX Санкт-Пецярбургскім міжнародным культурным форуме.
"Патэнцыял нашага супрацоўніцтва (Беларусі і Расіі - Sputnik) у культурнай сферы далёка не вычарпаны", - адзначыў ён.
Пры гэтым дзяржсакратар расказаў аб новых сумесных праектах, якія намечаны на 2024 год. Паводле слоў Мезенцава, ідзе падрыхтоўка новага праекта Саюзнай дзяржавы па рэканструкцыі Брэсцкай крэпасці.
Акрамя гэтага, рыхтуецца новы праект па абнаўленні экспазіцыі Музея ВАВ у Мінску.
Мезенцаў таксама нагадаў, што ў наступным годзе дзве краіны будуць разам адзначаць 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Таксама ў наступным годзе будзе адзначацца яшчэ адна дата – 25 гадоў з моманту падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
Таксама Мезенцаў падкрэсліў, што будуць рэалізаваны новыя праекты ў кіно пры падтрымцы міністэрстваў культуры дзвюх краін.
Ідзе падрыхтоўка кніжных выданняў, прысвечаных Францыску Скарыне, Сімяону Полацкаму, Міхаілу Ламаносаву, адзначыў Мезенцаў, падкрэсліўшы, што менавіта дзякуючы гэтым выдатным людзям фарміравалася не толькі адзіная славянская, але і еўрапейская культура.
Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы таксама адзначыў, што Санкт-Пецярбургскі культурны форум з’яўляецца "пераканаўчым адказам тым нядобразычліўцам, хто прагне так званай "адмены" культуры".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Дрэвы ў гонар пісьменнікаў Беларусі і Башкортастана пасадзілі ў Мінску
Любімава: РФ і Беларусі трэба распрацоўваць сумесныя культурныя праекты
Багатыроў: не хапае сумесных карцін кінематаграфістаў Беларусі і Расіі