Лукашэнка правёў чарговы кадравы дзень

У адну з краін Афрыкі, якая з’яўляецца для Беларусі важным гандлёва-эканамічным партнёрам, будзе накіраваны паслом адзін вядомы генерал.
Sputnik
МІНСК, 20 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак, 20 лістапада, узгадніў шэраг прызначэнняў па дыпламатычнай лініі.
Юрыя Сянько на пасадзе пасла Беларусі ў Кітаі зменіць міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў. Пакуль што невядома, хто зменіць Чарвякова на пасадзе міністра.
Дырэктар дэпартамента фінансавых расследаванняў Ігар Маршалаў, які адначасова займаў пасаду намесніка старшыні КДК, прызначаны паслом у Зімбабвэ. Да гэтага ён больш за дзесяць гадоў кіраваў ДФР.
Кіраўніком дыппрадстаўніцтва ў ПАР (і па сумяшчальніцтве ў Батсване, Мазамбіку і Намібіі) прызначаны чыноўнік з МЗС – начальнік галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі беларускага знешнепалітычнага ведамства Ігар Белы.
Паслом у Сербіі і па сумяшчальніцтве ў Паўночнай Македоніі прызначаны Сяргей Маліноўскі, які кіраваў галоўным інфармацыйна-аналітычным упраўленнем МЗС.
Новы пасол Беларусі з’явіцца ў Інданезіі і па сумяшчальніцтве ў Малайзіі, Сінгапуры і на Філіпінах. Прэзідэнт узгадніў на гэту пасаду намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення – начальніка ўпраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва галоўнага ўпраўлення Еўропы і Паўночнай Амерыкі МЗС Беларусі Рамана Раманоўскага.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка прызначыў генконсулам у індыйскім Мумбаі начальніка ўпраўлення па пытаннях грамадзянства і выезду за мяжу галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Аляксандра Мацукова.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Кадравы панядзелак: Лукашэнка правёў шэраг прызначэнняў
Назначаны міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі
Два новыя міністры: Лукашэнка правёў кадравы дзень