Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Беларускія касманаўткі прайшлі "воднае выжыванне" перад палётам на МКС

Дзяўчыны адпрацавалі дзеянні ў выпадку прызямлення на водную паверхню, таксама для іх правялі імітацыю эвакуацыі на верталёце.
Sputnik
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Кандыдаты ад Беларусі на палёт у космас Марына Васілеўская і Анастасія Лянкова працягваюць адпрацоўваць розныя няштатныя сітуацыі ў ЦПК імя Гагарына, паведамляе РІА Навіны.
У сераду, 22 лістапада, касманаўткі адпрацавалі няштатную пасадку спускальнага апарата на ваду. Спецыялісты правялі для іх імітацыю эвакуацыі на верталёце пасля прызямлення.
Трэніроўка прайшла ў гідралабараторыі ЦПК, паколькі ўмовы надвор’я не дазволілі правесці яе на адкрытай прасторы. Акрамя касманаўтаў, у ёй таксама прынялі ўдзел інструктары, урачы, псіхолагі і вадалазы.
Раней Васілеўская і Лянкова прайшлі шэраг выпрабавання ва ўмовах бязважкасці, а таксама дасканала вывучылі карабель "Союз", на якім будзе ажыццяўляцца палёт.

Палёт на МКС

У канцы мая 2023 года стала вядома, што рыхтавацца да касмічнага палёту будуць дзве беларускі – бортправаднік авіякампаніі "Белавія" Марына Васілеўская (як асноўны кандыдат) і хірург РНПЦ дзіцячай хірургіі Анастасія Лянкова (дублёр).
Плануецца, што расійскі карабель "Союз МС-25" стартуе 13 сакавіка 2024 года.
Камандзірам экіпажа стане ўраджэнец Беларусі Алег Навіцкі. Таксама на Міжнародную касмічную станцыю адправіцца астранаўт НАСА Трэйсі Дайсан.
У час 12-сутачнага палёту касманаўты павінны будуць выканаць навуковую праграму, распрацаваную НАН Беларусі і дзяржкарпарацыяй "Роскосмос" з удзелам Расійскай акадэміі навук.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Беларускія касманаўткі прайшлі падрыхтоўку ва ўмовах бязважкасці
Беларусь прыме ўдзел у праекце Міжнароднай навуковай месячнай станцыі
Кіраўнік "Роскосмоса" распавёў аб лёсе МКС і новай расійскай станцыі