* * *
Вецер хай не завывае,
Хай ён нам не пагражае,
Не баімся мы пагроз,
Побач з намі…
(Дзед Мароз)
* * *
Знаюць, пэўна, ўсе рабяты,
Што надыдзе хутка свята,
Свята даўняе і новае,
Свята светлае, зімовае,
Хутка ўжо да нас, народ,
Завітае …
(Новы год)
* * *
Ён ляціць, кружыць над намі,
Рыпае ў нас пад нагамі.
(сняжок)
* * *
Зімой жыве сярод двара,
Яго зляпіла дзетвара.
Цяпло як прыйдзе незнарок –
Ён сыдзе хутка ў ручаёк.
(снегавік)
* * *
Ён і добры, ён і строгі,
Барада, чырвоны нос.
Хто ў гасцях у дзетак сёння?
Ну, канешне, …
(Дзед Мароз)
* * *
Зверху ён на ўсіх садзіцца
І нікога не баіцца.
(снег)
* * *
Сябры штурхаюць іх з гары,
Ляцець уніз – забава!
А вось на горку несці іх
Бывае нецікава!
(санкі)
* * *
Празрыстая морква
Пад дахам вісіць.
Як сонейка гляне –
Яна заблішчыць.
(лядзяш)
* * *
Любіць ён дзяўбці рабіну
У марозную часіну,
Грудка ў колер, як зара.
Сустракайце…
(снегіра)
* * *
Тузануў яе за ножку –
Паляцелі стужкі-крошкі.
(хлапушка)
* * *
Вось ідзе якісьці дзед,
А ў руках яго букет,
І не з кветак і з лістоў,
А з сняжкоў і ледзяшоў.
Прыходзіць ён у зімовы вечар,
Каб запаліць на ёлцы свечы.
Барадою ўвесь зарос.
Што за дзед ён? …
(Дзед Мароз)
* * *
З лесу зімняга прывозяць,
Да яе цукеркі носяць,
Цацкі ды гірлянд вясёлкі,
А завуць красуню – …
(ёлка)