Раство – гэта свята, якое падзяліла ўвесь час на дзве эпохі: "да" і "пасля". Яно з'яўляецца адным з дванадзесятых свят царкоўнага года. Самому святу папярэднічае саракадзённы Калядны пост – ва ўсе дні посту выключаюцца мясныя і малочныя прадукты, а таксама яйкі.
Раство займае асаблівае месца ў жыцці многіх людзей – для вернікаў нараджэнне Хрыста з'яўляецца самым важным фактам у гісторыі чалавецтва. Калядны перыяд звязаны з сапраўднымі цудамі. Пра гісторыю, традыцыі гэтага свята ў Беларусі, а таксама пра тое як правільна накрываць стол на Каляды, чытайце ў даведцы Sputnik.
Гісторыя свята
Згодна такім крыніцам, як "Протаевангелле Якава" і "Евангелле Псеўда-Матфея", Іосіф і Марыя былі вымушаныя пераначаваць у пячоры з-за адсутнасці месца ў пастаялым двары. Гэтая пячора выкарыстоўвалася як хлеў, куды хавалася жывёла ад непагадзі. Там і прайшлі роды Марыі.
Марыя нарадзіла да таго, як Іосіф прывёў павітух. Калі яны прыйшлі, пячора ззяла так, што вочы не маглі гэтага вынесці.
Сама Марыя "не мела патрэбу ні ў якіх паслугах з боку бабкі, але сама была і маці, і Нараджэння служкай, і таму аддае Немаўлю Свайму поўную глыбокай пашаны апеку".
Калядная служба ў Жыткавічах
© Sputnik / Виктор Драчев
У Пісанні сказана, што да нованароджанага Хрыста прыйшлі тры вешчуны з Усходу, каб пакланіцца. Згодна з гісторыяй, гэта былі вучоныя людзі, якія займаліся назіраннем за зорным небам. Вешчуны Каспар, Бальтазар і Мельхіёр прынеслі ў дар Немаўляці золата, ладан і смірну.
Традыцыі Раства Хрыстова
Раство святкуецца з 6 на 7 студзеня, апоўначы ў храмах пачынаецца галоўная служба.
Прамежак часу з 7 па 18 студзеня (Куцця Вадохрышча) называецца Каляды. Гэта перыяд асаблівай радасці для праваслаўных вернікаў, калі ўсе ходзяць адзін да аднаго ў госці, дораць падарункі.
Усе ходзяць адзін да аднаго ў госці, дораць падарункі
© Sputnik / Виктор Толочко
Сучасная традыцыя дарыць падарункі на Каляды звязана не толькі са святым Мікалаем, які з'яўляецца прататыпам Дзеда Мароза, але таксама і ад калядных падарункаў вешчуноў, якія прынеслі дары нованароджанаму Ісусу і прызналі ў ім Месію.
Усе падарункі Хрысту былі сімвалічнымі, напрыклад, золата – сімвал даніны, велічы, прызнання і мудрасці. З золата выраблялі самыя раскошныя рэчы, яно не псуецца з часам і заўсёды застаецца каштоўным. Ладан быў паднесены Немаўляці як першасвяшчэнніку. Смірну ж (пахавальная духмянасць) падарылі Хрысту як таму, хто павінен памерці за людзей.
Вячэра на Куццю
Куццёй называецца дзень напярэдадні вялікага свята Божага Нараджэння. Гэтак жа завуць час і напярэдадні Вадохрышча, бо да IV стагоддзя гэтыя святы адзначаліся ў адзін дзень, а само Раство раней называлася Богаяўленнем. Назва гэтага дня паходзіць ад слова "куцця" – посная страва, якая падаецца ў гэты дзень да стала і складаецца з размочанай у вадзе крупы з даданнем сухафруктаў, мёду і маку. У гэты дзень устаноўлены строгі пост, таму прыём ежы мяркуецца толькі адзін.
Вячэра на Куццю ў Беларусі заўсёды вельмі шчодрая. На стол гатуюцца 12 страў у гонар дванаццаці апосталаў.
Вячэра на Куццю
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Праваслаўныя не ядуць да таго моманту, пакуль не з'яўляецца першая зорка – яна з'яўляецца сімвалам зоркі, якая ўзышла над Віфлеемам ў момант нараджэння Хрыста. Пры тым "зоркай" называецца як само нябеснае цела, так і свечка, якую выносяць пасля літургіі.
Таксама на Куццю праходзіць асаблівае богаслужэнне: у яго ўваходзяць Вялікая гадзіна, вялікая вячэрня і літургія Васіля Вялікага.
Што нельга рабіць на Каляды
У гэты дзень нельга:
шыць,
ткаць,
плесці,
займацца прыбіраннем,
рабіць іншыя справы па гаспадарцы,
варажыць і піць ваду.
Таксама ні ў якім разе нельга лаяцца.
Калядныя прыкметы
Лаяцца на свята Божага Нараджэння – вельмі дрэнная прыкмета. Сварка ў гэты дзень забірае ў памерлых родных надзею на выратаванне.
Вядома ж, існуюць і павер’і, звязаныя з першым госцем. Па прыкмеце, калі ў гэты дзень у дом першай увойдзе жанчына, то ўвесь год у доме жанчыны будуць хварэць.
На Каляды абавязкова трэба апрануцца ў нешта новае.
Таксама нельга было садзіцца за святочны стол у чорным – гэта можа прыцягнуць няўдачу.
Продкі верылі, што калі ў гэты дзень што-небудзь страціць, то варта чакаць страт у будучым годзе. Ну, а калі знайсці ў гэты дзень што-небудзь, асабліва, калі гэта ўпрыгажэнне, то будзе дастатак увесь год.
Грашовая традыцыя – гатаванне пірага з манеткай
© Sputnik / Людмила Янковская
Самай грашовай традыцыяй з'яўляецца "запяканне манеткі": у пірагу запякалася манета – каму яна ў кавалку даставалася, таго чакаў прыбытак.
Па яшчэ адной прыкмеце, калі ў гэты дзень праліць на стол гарбату ці каву, то варта чакаць поспехаў і добрых навін.
Таксама на Sputnik:
"Вельмі важная цішыня": цуд Раства вачыма протаіерэя Фёдара Поўнага
Цудоўныя фотаздымкі Раства ў праваслаўных храмах
Традыцыі святкавання Раства на Беларусі