Відэа

Урачыстая цырымонія да 80-годдзя зняцця блакады Ленінграда – відэа

Блакада горада была знята 80 гадоў таму – яна працягвалася амаль 900 дзён і стала самай кровапралітнай у гісторыі чалавецтва.
Sputnik
У Санкт-Пецярбургу адбылася ўрачыстая цырымонія, прысвечаная юбілейнай даце зняцця блакады Ленінграда.
У суботу, 27 студзеня, адзначаецца 80-годдзе поўнага вызвалення горада ад фашысцкай блакады, якая доўжылася 872 дні. У ёй аказаліся 2,887 мільёна жыхароў, у тым ліку 400 тысяч дзяцей.
На Ленінград было скінута больш за 107 тысяч запальных і фугасных авіябомб. Гітлераўцы выпусцілі па горадзе каля 150 тысяч артылерыйскіх снарадаў. Былі разбураны каля 10 тысяч дамоў і іншых будынкаў.
Пры гэтым у горадзе працягвалі працаваць звыш 200 прадпрыемстваў, у тым ліку сем суднабудаўнічых заводаў, якія выпусцілі за гэты час 13 падводных лодак. Прамысловасць абложанага Ленінграда вырабляла 150 узораў ваеннай прадукцыі. Усяго ў гады блакады ленінградскія прадпрыемствы вырабілі каля 10 мільёнаў снарадаў і мін, 12 тысяч мінамётаў, 1,5 тысячы самалётаў, былі выраблены і адрамантаваны 2 тысячы танкаў.
Да манумента "Мать-Родина" на Піскароўскіх мемарыяльных могілках усклалі вянкі спікер Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў, спікер Заканадаўчага сходу горада Аляксандр Бельскі, дэпутаты, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый ветэранаў.
Удзельнікі цырымоніі ўшанавалі загінулых хвілінай маўчання.
Кветкі ўсклаў да манумента і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Аналагічныя ўрачыста-жалобныя мерапрыемствы прайшлі ў суботу таксама на Серафімаўскіх, Смаленскіх і Неўскіх могілках, а таксама ў іншых памятных месцах і месцах пахавання воінаў, абаронцаў і жыхароў блакаднага Ленінграда.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Блакада Ленінграда: як горад змагаўся і выжываў амаль 900 дзён – відэа
Жыхарка ваеннага Ленінграда: пра тое, што я блакадніца, даведалася ў 22 гады
Бяглоў павіншаваў беларускіх блакаднікаў з ленінградскім Днём Перамогі