14:50 04 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.57
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.46
Аналітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Вынікі-2015 (5)
21890

Пакуль усе СМІ аналізуюць, чым сёлета жылі краіна і свет, Sputnik аддаўся рэфлексіі і прааналізаваў, што шукаў чытач на нашым сайце. Супадзенні з жыццём краіны нязначныя.

Алена Васільева, Sputnik

Дэманструючы высокі ўзровень эгацэнтрызму, карэспандэнты Sputnik напрыканцы года вырашылі аналізаваць не сітуацыю, у якой Беларусь падышла да сустрэчы наступнага году, а самае дарагое, што маем — сябе і сваіх чытачоў. Цягам году Sputnik намагаўся трымаць вас у курсе падзей у краіне і надышоў час прааналізаваць, ці таго вы ад нас увогуле чакалі. Аказалася, што на беларускамоўнае агенцтва чытач ускладае асаблівыя чаканні.

Інструмент даследвання — статыстыка liveinternet. Прааналізуем пошукавыя фразы, з дапамогай якіх вы нас знаходзілі, і падвядзем вынікі "чакання" і "рэальнасці".

Чаканне: "кароткі змест "Сымона-музыкі".

Рэальнасць: прагулкі па Мінску з Марціновічам, Бахарэвічам ды Глобусам.

Як вы пражылі з намі гэты год
© Sputnik
Як вы пражылі з намі гэты год

З бясконцай прагай ведаў і флэшбэкаў, да нас траплялі вучні сярэдніх і старэйшых класаў. Аналізуючы пошукавыя запыты, карэспандэнты Sputnik здолелі скласці досыць падрабязны план школьнай праграмы па літаратуры:

  • "сымон музыка кароткі змест"
  • "знак бяды характарыстыка герояў"
  • "якую назву мела першая друкаваная кніга Скарыны"
  • "параўнальны аналіз аповесці знак бяды з аднайменным мастацкім фільмам пташука"
  • "прэзентацыя або фільм пра уладзіміра караткевіча для вучняў"

Пакуль Sputnik намагаўся трымаць чытача ў курсе актуальных падзеяў сучаснай літаратуры і распавядаў пра Глобуса, Бахарэвіча ды Марціновіча, чытач шукаў у нас кароткія зместы Быкава, Шамякіна ды Мележа. Мы абяцаем у наступным годзе не расчараваць чытача і напісаць пра Мележа.

Чаканне: "эроціка, порна".

Рэальнасць: уцёкі праз акно тралейбуса.

Як вы пражылі з намі гэты год
© Sputnik
Як вы пражылі з намі гэты год

Тут зазначым: на беларускамоўнай версіі нашага сайта ўцёкі дзяўчыны сабралі ўся праз акно тралейбусаго толькі 33 прагляды. Нашыя рускамоўныя калегі сабралі на трэнеры па фітнесу амаль… тры тысячы прагладаў. Відаць, беларускамоўнай частцы нашага грамадства ўсё ж патрэбная іншая эротыка.

Чаканне: "барбі" і "Маршал Жукаў"

Рэальнасць: Таццяна Караткевіч

Пра што мы пісалі ў 2015 годзе
© Sputnik
Пра што мы пісалі ў 2015 годзе

Вось так аднымі аператыўнымі навінамі пра выбары мы перакрылі абодва вашыя пошукавыя запыты. Нам дагэтуль невядома, чаму вы шукалі ў нас "Барбі" і "Жукава", але атрымалі адну Караткевіч, "кандыдата ў спадніцы", да якога "народ яшчэ не падрыхтаваны".

Чаканне: БНФ

Рэальнасць: БНФ, ЛДПБ, КПБ, БХД і "Гавары Праўду".

Пра што мы пісалі ў 2015 годзе
© Sputnik
Пра што мы пісалі ў 2015 годзе

Урэшце, цягам году нас, з большага, цікавіла, чаму распаўся "Ляпіс" і які новы бестселлер прэзентавалі ў Логвінава, але ж напярэдадні выбараў разам з усімі беларусамі нас ахапіла прага актыўнай грамадзянскай пазіцыі, і мы распавядалі вам пра выбары. Прага скончылася яшчэ да наступлення поўначы, і мы зноў зацікавіліся музыкай і кніжкамі.

Чаканне: "як па беларуску декабрь"

Рэальнасць: рускамоўная прамова Святланы Алексіевіч.

Пра што мы пісалі ў 2015 годзе
© Sputnik
Пра што мы пісалі ў 2015 годзе

Мы ведаем, як па-беларуску "декабрь" і спакойна адносімся да тых, хто гэтых ведаў яшчэ не спасцігнуў. Пра праблему білінгвізму, што ўсім баліць, карэспандэнт Sputnik здолела пагутарыць са Святланай Алексіевіч напярэдадні адлёту нобелеўскага лаўрэата ў Стакгольм і таму яе рускамоўную прамову мы ўспрынялі без роспачы.

Чаканне: "канцэпцыя смерці аўтара"

Рэальнасць: канцэпцыя аўтарскай неўміручасці

Пра што мы пісалі ў 2015 годзе?
© Sputnik
Пра што мы пісалі ў 2015 годзе?

Канцэпцыя смерці аўтара Ралана Барта больш не актуальная, гэтым годам мы адсвяткавалі юбілей са дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча ды раз-пораз намагаемся даведацца пра падрабязнасці жыцця сучаснікаў. Якая ўжо тут смерць аўтара, калі ягоная асоба цікавіць нас часам болей за творчасць.

Тэмы:
Вынікі-2015 (5)
Тэги:
2015 год, Bel.sputnik.by, Беларусь

Галоўныя тэмы