12:20 24 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Кадр з фільма Лістапад

Гран-пры "Лістапада" атрымаў эстонскі фільм "Лістапад"

© Фото: ART Corporation
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
XXIV Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" (14)
2011

Ірына Гарбачова з "Арытміі" атрымала прыз за лепшую жаночую ролю, а мужа і жонку з карціны "Кандэларыя" назвалі лепшай парай.

МІНСК, 11 ліс — Sputnik. Гран-пры XXIV кінафестывалю "Лістапад" журы аддала карціне эстонскага рэжысёра Райнэра Сарнэта "Лістапад".

"Мы хваляваліся, ці будзе фільм зразумелы іншым народам, бо гаворка пра эстонскую міфалогію, але мабыць, у нас шмат агульнага", — сказаў рэжысёр карціны. "Лістапад" атрымаў і прыз за лепшае музычнае афармленне.

Украінскі рэжысёр Шарунас Бартас з карцінай "Шаць" стаў лепшым рэжысёрам на думку журы. Фільм "Арытмія" расійскага рэжысёра Барыса Хлебнікава стаў лаўрэатам некалькіх прызоў. Ён атрымаў спецыяльны прыз журы ігравога кіно, спецыяльны прыз Выканаўчага камітэта СНД "Кіно без межаў", адмысловы прыз Мінгарвыканкама.

Ірына Гарбачова, якая сыграла ў карціне ролю Каці, жонкі галоўнага героя, атрымала прыз за лепшую жаночую ролю.

Лепшым дакументальным фільмам журы назвала карціну "Дзіўныя няўдачнікі" рэжысёра з Літвы Арунаса Матэліса. Журы прыняло рашэнне практычна аднадушна, таксама гэтая карціна стала лепшай і на думку гледачоў. Рэжысёр распавёў, што фільм здымаўся дзесяць гадоў, і яго канчатак ўжо было перамогай. Сённяшнія прызы, паводле яго слоў, гэта як сон. Пасля заканчэння фільма рэжысёр ледзь не да паўночы гутарыў з гледачом у вечар паказу.

Карціна распавядае пра велагоншчыкаў, якія звычайна едуць у хвасце калоны, рэжысёр доўга назіраў за імі і вырашыў, што гэтыя людзі годныя, каб пра іх распавялі. "Быць саўдзельнікамі няўдачнікаў дзіўна, але я ўдзячны, што вы палюбілі гэтых мужчын, якія падаюць, устаюць — дзеля іншых", — распавёў рэжысёр.

Гледачы выбралі лепшай карцінай 24-га кінафестывалю "Лістапад" фільм рэжысёра Джоні Хендрыкса Інестросы "Кандэларыя". Фільм распавядае пра пажылую пару Кандэларыі і Гюго, якія раптам захапляюцца здымкай інтымнага відэа. Акцёры, якія здымаліся ў фільме, атрымалі прыз у намінацыі "Лепшая пара".

"Успамінаючы першы фестываль, калі мы сядзелі ў верхняй вопратцы ў кінатэатры "Кастрычнік", нагадаю — тады прыз глядацкіх сімпатый быў прыроўнены да Гран-пры. Зараз катэгорыя фестывалю А мяркуе іншае, але я лічу, што гэтая дэльта паміж аўтарскім і глядацкім кіно павінна скарачацца. Я лічу гэты прыз галоўным, бо ўсе, і рэжысёры аўтарскага кіно, і глядацкага, б'юцца за сімпатыю гледача", — сказаў кіраўнік "Белтэлерадыёкампаніі" Генадзь Давыдзька, уручаючы прыз.

Прыз прэзідэнта за гуманізм і духоўнасць у кіно атрымаў кыргызскі рэжысёр Актан Арым Кубат за фільм "Кентаўр". "Дзякуй прэзыдэнту. Гэты прыз дае мне магчымасць зайсці да майго прэзідэнту і папрасіць грошай на новую карціну", — пажартаваў рэжысёр.

Беларускі рэжысёр Барыс Нікалайчык атрымаў прыз за найлепшы беларускі дакументальны фільм і спецпрыз "Дэбют" ад Нацыянальнага аэрапорта Мінск за фільм "Вакол Беларусі на роварах з маторамі".

"Гадзіну таму стаяў у гаражы і перабіраў ровары з маторамі", — распавёў адзін з аўтараў карціны Раман Свечнікаў.

"Свята кіно і творчасці адбылося, фільмы прадставілі не толькі майстры кіно, але і пачаткоўцы рэжысёры", — рэзюмаваў міністр культуры Юрый Бондар. А лепшым гульнявым беларускім фільмам стала карціна Юліі Шатун "Заўтра", якая даказала, што паказваць і здымаць можна нават кіно без бюджэту.

Тэмы:
XXIV Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" (14)
Тэги:
кинофестиваль, кино, "Лістапад" (кінафестываль), Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы