21:14 24 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Лявон Вольскі з удзельнікамі праекта VOLSKI

Хэдлайнерам "Свята сонца" ў Дудутках будзе Лявон Вольскі са сваім гуртом

© Photo : асабісты архіў Лявона Вольскага
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
"Свята Сонца 2018" у Дудутках - традыцыйны купальскі open-air (8)
20832

Легендарны беларускі музыкант выступіць на фестывальнай сцэне пасля завяршэння свайго ўсебеларускага турнэ.

МІНСК, 24 сак — Sputnik. Хэдлайнерам III міжнароднага купальскага  folk-fire фестывалю "Свята Сонца", які пройдзе ў музеі "Дудуткі" 16-17 чэрвеня, будзе праект "VOLSKI", паведамілі арганізатары.

Легендарны беларускі музыкант Лявон Вольскі са сваім праектамі "VOLSKI" выступіць на оpen-air канцэрце.

Гурт "VOLSKI" — гэта Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павел Трыпуць (гітара), Алесь Францішак-Мышкевіч (бас) і Павел Мамонаў (барабаны). У рэпертуары лепшыя песні ў выкананні калектываў з удзелам Вольскага. Яны прагучаць і падчас фестывалю.

Выступу на "Свяце Сонца" будзе папярэднічаць першы за дзесяць год тур. Тыя, хто не паспее адчуць асалоду ад энэргетыкі праекта "VOLSKI" падчас турнэ, атрымаюць яшчэ адзін шанец на фестывальнай пляцоўцы.

Як прайшоў фестываль "Свята Сонца-2017" у Дудутках>>

У ліку хэдлайнераў фестываля таксама і піцерскія музыкі "Тролль Гнет Ель", якія ў гэтым годзе святкуюць сваё паўналецце, таму чакаць ад іх можна ўсяго, што заўгодна.

Акрамя іх у фестывалі будуць удзельнічаць  беларускія гурты "IRDORATH", "PAWA", "ЯВАРЫНА", Кацярына Ваданосава і ансамбль "Fantasy Orchestra", а таксама госці з Кіева — "FRAM".

Падрабязнасці можна знайсці на афіцыйным сайце фестывалю ці ў сацыяльнай сетцы "УКантакце".

Тэмы:
"Свята Сонца 2018" у Дудутках - традыцыйны купальскі open-air (8)

По теме

Кацярына Ваданосава заспявае на "Свяце Сонца" хіты і новыя песні
Тэатр "Яварына" выступіць на "Свяце Сонца" ў Дудутках
Тэги:
музыка, Свята Сонца, гурт "VOLSKI", Экстрым-тэатр "Берсерк", Музейны комплекс "Дудуткі", Лявон Вольскі, Дудуткі

Галоўныя тэмы