01:49 24 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.02
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Выставу па матывах беларускіх казак прадстаўляюць у Мінску

© Photo: Facebook / Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
4220

Пазнаёміцца з казачнай экспазіцыяй запрашае Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

МІНСК, 21 чэр - Sputnik. Да завяршэння выставы пра казкі ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры засталося крыху больш за тыдзень, нагадваюць арганізатары.

У наведвальнікаў засталося літаральна некалькі дзён, каб пазнаёміцца з беларускімі народнымі казкамі, казкамі народаў Еўропы і свету, а таксама  працамі вядомых мастакоў Анатоля Волкава, Наталлі Паплаўскай, Ірына Лобан.

Экспазіцыю ўпрыгожваюць лялькі, зробленыя па матывах беларускіх народных казак майстра Святланы Цехановіч і тэатральныя афішы вядучых тэатраў Мінска.

Скончыцца выстава 30 чэрвеня, таму ў мінчан і гасцей сталіцы яшчэ засталося крыху часу, каб пазнаёміцца з казачным сусветам.

Чытайце таксама:

Тэги:
Казкі, Мінск, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі літаратуры

Галоўныя тэмы