20:28 21 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі

Што пакажуць заўзятарам Еўрапейскіх гульняў беларускія музеі

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Еўрапейскія гульні - 2019 (187)
2110

Музеі сталіцы падрыхтавалі адмысловую праграму, каб падтрымаць спартыўны настрой гасцей горада. Самыя цікавыя выставы пра спорт – у аглядзе Sputnik.

Падчас Еўрапейскіх гульняў у Мінску будзе працаваць шмат забаўляльных пляцовак, у тым ліку, фестывальная і фан-зоны. Радаваць жыхароў і гасцей горада будуць некалькі дзясяткаў артыстаў. Далучыліся да масавай праграмы і беларускія музеі.

"Гульні. Игры. Games"

Нацыянальна мастацкі музей падтрымаў Еўрапейскія гульні задоўга да іх пачатку – яшчэ ў маі тут пачала працаваць выстава "Гульні. Игры. Games". Экспазіцыя на першым паверсе галоўнага корпуса музея аб’ядноўвае экспанаты самога музея і прыватных калекцыянераў. У ёй прадстаўлены работы як майстроў старэйшага пакалення, так і сучасных мастакоў. Працаваць выстава будзе да 30 чэрвеня.

Спорт – гэта высокае мастацтва

Выстава "Спорт – гэта высокае мастацтва" працуе ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў з 7 чэрвеня па 4 жніўня. Наведвальнікі змогуць убачыць калекцыю архіўных фотаздымкаў і кінаматэрыялаў, якія адлюстроўваюць асаблівасці культуры спартыўнага цела ў савецкі перыяд.

Спартыўныя спаборніцтвы, усесаюзныя спартакіяды, знакамітыя спартсмены – усё гэта заклікана падбадзёрыць гасцей і ўдзельнкаў Еўрапейскіх гульняў.

Беларусь спартыўная

Далучылася да спартыўных выставачных праектаў сталіцы і Нацыянальная бібліятэка. На выставе "Беларусь спартыўная" можна паглядзець сувеніры са спартыўнай сімволікай усесаюзных і рэспубліканскій спаборніцтваў, савецкіх спартакіяд, чэмпіянатаў свету і Еўропы.

На манекенах у галоўнай бібліятэцы краіны – экіпіроўка знакамітых беларускіх спартсменаў – Аляксандры Герасімені, Наталлі Цылінскай, Дзмітрыя Дашчынскага і іншых.

Рэдкія і малавядомыя фотаздымкі беларускіх спартсменаў, кадры фотахронікі абяцаюць паказаць на рэтраспектыўнай выставе "Дадатковы час". Падрыхтавалі тут і кніжную выставу "Яркіх перамог, яркага лета!".

Калекцыя алімпійскіх узнагарод

Мінская гарадская ратуша прадставіла выставу алімпійскіх узнагарод і медалёў, якую сабраў калекцыянер Уладзімір Патанін. Алімпійскую калекцыю прывезлі ў беларускую сталіцупрывезлі спецыяльна да Еўрапейскіх гульняў.

У зборы прадстаўлены артэфакты ад Алімпійскіх гульняў у 1896 годзе да 2018 года. Сёння ў калекцыі каля 400 экспанатаў – срэбныя, бронзавыя і залатыя медалі, факелы і многае іншае.

Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (187)
Тэги:
Беларусь, Еўрапейскія гульні-2019, Мінск

Галоўныя тэмы