10:27 15 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.45
Бяспека
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

У манеўрах на Гродненшчыне прымае ўдзел звыш 100 адзінак бранятэхнікі і больш за 400 вайскоўцаў.

МІНСК, 31 сак – Sputnik. Тактычныя вучэнні з 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадай стартавалі напярэдадні на Гожскім палігоне пад Гродна, паведамляе Міністэрства абароны.

У манеўрах прымае ўдзел звыш 100 адзінак бронетэхнікі і больш за 400 ваеннаслужачых пад кіраўніцтвам камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёра Ігара Дземідзенка. Паводле інфармацыі Мінабароны, гэтыя вучэнні - планавыя.

"Будзе адпрацавана вядзенне брыгадай абарончага бою. Пры арганізацыі гэтага мерапрыемства ўлічваўся вопыт сучасных войнаў і лакальных канфліктаў", - адзначыў Дземідзенка.

Па плане вучэнняў механізаваныя і танкавыя падраздзяленні правядуць баявыя дзеянні з дапамогай артылерыі ва ўмовах складанай радыёлакацыйнай абстаноўкі.

Гвардзейцаў навучаць вядзенню актыўнай абароны, контратак, адбіцці ўдараў з паветра.

Адзін з элементаў вучэння - перапраўка танкавых падраздзяленняў праз Нёман. Для гэтага збудуюць пантонны мост, працамі будзе займацца спецыяльны батальён 557-й інжынернай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання.

Вучэнні "блакітных берэтаў"

26 сакавіка 2021 года скончылася актыўная фаза першага сумеснага вучэння ПДВ Беларусі і Расіі.

Байцы 103-й брыгады з Віцебска і 76-й дывізіі Пскова правялі вучэбную баявую аперацыю ў Магілёўскай вобласці.

Практычныя дзеянні развіваліся на працягу трох дзён, у тым ліку ў цёмны час сутак. За гэты час удзельнікі манеўраў ужывалі ствольную і рэактыўную артылерыю, бранятэхніку і баявую авіяцыю.

Упершыню ваенныя адпрацавалі вядзенне сумесных дзеянняў па выхадзе групоўкі падраздзяленняў з акружэння. Затым беларускія і расійскія падраздзяленні правялі марш калон тэхнікі, у час якога адбіваліся ад дыверсійна-разведвальных груп.

У фінале дэсантнікі высадзіліся на асноўны плацдарм трэніроўкі з борта самалёта Іл-76. На зямлі іх падтрымлівалі наземныя сілы на бронетранспарцёрах і аўтамабілях з зенітнымі ўстаноўкамі. Паводле задумы, пасля адцягваючага ўдару дэсантнікі адкрылі агонь і знішчылі сілы незаконнага ўзброенага фармавання.

Чытайце таксама:

Тэги:
вайскоўцы, бранятэхніка, ваенныя вучэнні, Гродна, вучэнні

Галоўныя тэмы