Як адзін верш стаў гімнам Заходняй Беларусі

Падпісацца
Канстанцыя Буйло - знакамітая аўтарка верша "Люблю наш край", які стаў амаль народнай песняй.
МІНСК, 14 сту — Sputnik. Канстанцыя Буйло нарадзілася 14 студзеня ў сям'і аб'ездніка графа Тышкевіча Антона і Настассі Буйло. Менавіта бацька з самага дзяцінства прывучыў Канстанцыю да кнігі і прывіў любоў да друкаванага слова. Асноўную адукацыю яна атрымала дома ў хатніх настаўнікаў. Таксама скончыла кароткатэрміновыя настаўніцкія курсы ў Вільні.
Першы верш "Лёс" Канстанцыя Буйло надрукавала ў "Нашай Нiве" дзякуючы свайму брату Эдуарду — менавіта ён падбіў сястру напісаць у газету, а паколькі Канстанцыя вельмі саромелася, з яе згоды падпісаў твор сваім імем — Э. Буйло, чым унёс блытаніну ў розумы гісторыкаў.
У Вішнёва, куды Антона Буйло адправілі на працу аб'ездчыкам, маленькая Канстанцыя пазнаёмілася з Эміліяй Станкевіч, якая вучыла яе французскай мове, і з яе дачкой Уладкай.
Старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусы Расіі Сяргей Кандыбовіч - Sputnik Беларусь
Невядомы партрэт Янкі Купалы прэзентавалі ў Мінску
Уладзіслава Францаўна Станкевіч заставалася верным сябрам для Канстанцыі Буйло і калі стала жонкай Івана Дамінікавіча Луцэвіча, вядомага нам як Янка Купала.
Буйло так успамінала пра знаёмства з будучым мужам сяброўкі ў рэдакцыі "Нашай нiвы": "Нехта, узяўшы мяне за плечы, павярнуў да сябе. Перада мной стаяў высокi, тонкi мужчына, з сiнiмi вачыма, задумлiвы i сур'ёзны. — "Ты, мусiць, Буйлянка, — лагодна сказаў ён мне, — ну, а я Купала. Дык давай знаёмiцца". I ён, нагнуўшыся, пацалаваў мяне так сур'ёзна i ўрачыста, што я нават не здзiвiлася, а смяшлiвая Уладка не засмяялася. Да гэтага знаёмства яшчэ Купала прысвяцiў мне вельмi прыгожы свой верш".
Купала цёпла ставіўся да Канстанцыі. Менавіта з ёй ён неяк увесь вечар у рэдакцыі чытаў рукапіс сваёй новай п'есы "Паўлiнка". Ён і прапанаваў юнай паэтцы скласці кнігу яе вершаў. "Пiсаў мне, што працуе над ёй з такiм жа замiлаваннем, як над сваёй. Як гэта ўзнiмала веру ў сябе маладога паэта, як гэта акрыляла яго, як памагала пiсаць!"
У Полацк Канстанцыя Буйло напярэдадні Першай сусветнай вайны адправілася таму, што яе ўгаварылі Ластоўскі, Цётка і Купала "весцi асвету сярод беларускай моладзi, зрабiўшыся загадчыцай беларускай кнiгарнi".
Канстанцыя працавала ў кнігарні, а потым пачалася Першая сусветная вайна. Паэтка трапіла на працу ў канцылярыю Усерасійскага земскага саюза, які займаўся забеспячэннем арміі. Там і пазнаёмілася са сваім будучым мужам — студэнтам Пятроўска-Разумоўскай сельскагаспадарчай акадэміі Віталем Адольфавічам Калечыцам. У Полацку і абвянчаліся. У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва захоўваецца сямейны альбом Калечыцаў, падораны ім у дзень шлюбу.
Калі немцы сталі наступаць, маладая сям'я з'ехала з Полацка ў глыб краіны. У рэвалюцыйным лютым 1918 года пад Валакаламскам, у сяле Назар'ева, Канстанцыя нарадзіла сына Яўгена.
Канстанцыя Буйло - Sputnik Беларусь
Радыё
Чытаем са Sputnik: паэзія Канстанцыі Буйло
З 1923 года маладая сям'я жыла ў Маскве. У ноч з 3 на 4 студзеня 1933-га Віталь Калечыц быў арыштаваны і асуджаны на дзесяць гадоў. Яго абвінавачвалі ў прыналежнасці да Працоўнай сялянскай партыі, якую нібыта арганізавалі акадэмік Тулайков і вядомы вучоны Аляксандр Чаянаў. Калечыц трапіў у Дальлаг каля Хабараўска.
Толькі ў 1957 году Канстанцыі Буйло паведамілі, што справа Калечыца Віталя Адольфавіча "адменена і спынена". Разам з дакументамі сваякі атрымалі і пасведчанне аб смерці. Згодна з ім Калечыц памёр 31 мая 1942 года "ад параліча сэрца". Але, хутчэй за ўсё, яго расстралялі. Месца смерці і пахавання невядома.
Янка Купала і Уладка не адвярнуліся ад сяброўкі. А пасля трагічнай гібелі Купалы ў маскоўскай гасцініцы "Масква" Уладка нават жыла ў яе. Буйло ўспамінала, што першы раз убачыла, як людзі чарнеюць ад гора.
У 1948 году Канстанцыя Антонаўна выйшла замуж зноў, за авіяцыйнага інжынера-канструктара Барыса Ермакова. Але шлейф жонкі "ворага народа" цягнуўся за ёй.
Усё змянілася пасля вайны, і ў 1950 годзе выйшла другая — пасля "Курганнай кветкi" — кніга паэзіі Канстанцыі Буйло "Свiтанне".
Рыгор Барадулін - Sputnik Беларусь
Сольны альбом Рыгора Барадуліна выклалі ў інтэрнэт
Вядомасць паэтэсса Канстанцыя Буйло атрымала за верш "Люблю наш край". Знакаміты верш быў натхнёны ўспамінамі пра Вішнёва. У свой час, калі Заходняя Беларусь была пад уладай Польшчы, гэты верш стаў песняй, амаль гімнам для беларусаў, што былі адарваны ад Радзімы.
Рыгор Шырма ўвогуле казаў, што ўсе вершы зборніку "Курганная кветка" спявалі.
Большую частку жыцця Канстанцыя Буйло пражыла ў Маскве, але яна засталася беларускай паэтэсай з моцным пачуццём настальгіі па роднай старонцы.
Цікавыя факты:
  • У 1914 у друкарні Марціна Кухты выдала свой дэбютны зборнік вершаў — "Курганная кветка" (1914, Вільня, факсімільнае выданне ў 1989), які адрэдагаваў Я. Купала і аформіў Язэп Драздовіч.
  • Максім Гарэцкі ў сваёй "Гісторыі беларускае літаратуры" лічыў яе "найбольш выдатнай пасля Цёткі жаноцкай сілай у нашай поэзіі".
  • Узнагароджана ордэнам "Знак Пашаны" і медалямі. Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1968).
  • У гонар Канстанцыі Буйло названая вуліца ў Мінску.
  • На Вішнёўскай сярэдняй школе Валожынскага раёну, якой прысвоена яе імя, усталявана мемарыяльная дошка.
Стужка навiн
0