Сёння – Купалле: план дзеянняў

© Photo : Наталля Гермацкая, з асабістага архіва Ларысы МятлеўскайКупальскае вогнішча
Купальскае вогнішча - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Найбольш архаічны характар свята Купалля захаваўся ў беларусаў. Гэта аграрна-земляробчае свята, і таму ў ім ушаноўваюцца ўсе стыхіі, ад якіх залежыць жыццё. А каб было што ўзгадаць пра чароўнае свята, трэба як след яго адзначыць.

Ларыса Мятлеўская, Sputnik

У нас сягодня Купала, ня дзеўка агонь клала —

Сам Бог агонь раскладаў, усіх святых да сябе зваў.

© Photo : Наталля Гермацкая, з асабістага архіва Ларысы МятлеўскайКумкі на Купаллі
Кумкі на Купаллі - Sputnik Беларусь
Кумкі на Купаллі

Вось ужо на працягу двух тыдняў беларусы святкуюць Купалле. Хто не паспеў ушанаваць сонца 23 чэрвеня, можа паспрабаваць зрабіць гэта сёння, 6 ліпеня.

Князь Купалеж, Купала - Sputnik Беларусь
Князь Купалеж і Купалінка: гаспадары Купалля

Купалле, Іван, Ян — старажытная абрадавая ўрачыстасць, прымеркаваная да летняга сонцастаяння — найвышэйшага росквіту жыватворных сіл зямлі, расліннасці і збажжыны. У выніку пазнейшага наслаення на язычніцкі абрад хрысціянскай традыцыі свята было прымеркавана да дня Раства Іаана Хрысціцеля і ў праваслаўных адзначаецца з 6 на 7 ліпеня.

Свята вяршыні лета шырока адзначаецца ўсімі еўрапейскімі народамі. Пра значнасць гэтага дня сведчыць хаця б тое, што ў Францыі янаўскае вогнішча запальваў сам кароль. У тых еўрапейцаў, якія святкавалі Купалле, асноўныя элементы абраду былі практычна аднолькавыя, што сведчыць пра яго адзіныя старажытныя карані. Паўсюдна свята спраўлялі ўначы, палілі вогнішчы, спявалі і вадзілі карагоды вакол іх, плялі вянкі, збіралі лекавыя расліны, купаліся і абліваліся вадой.

© Photo : Наталля Гермацкая, з асабістага архіва Ларысы МятлеўскайКупалеж вызваліў Купалінку
Купалеж вызваліў Купалінку - Sputnik Беларусь
Купалеж вызваліў Купалінку

 

 

Але найбольш архаічны характар свята захаваўся ў беларусаў. Яно звязана з сонечным календаром, які ў адрозненне ад рухавага месячнага — стабільны. Гэта аграрна-земляробчае свята, і таму ў ім ушаноўваюцца ўсе стыхіі, ад якіх залежыць жыццё. Гэта салярны культ, культ вады, расліннасці, эратычны культ. Купалле — гімн еднасці чалавека і прыроды.

Цікава ведаць. Слова «купала» мае некалькі трактовак:

— ад старажытнага "купа" — "купець", што азначае "гарэць";

— заходнепалесскі сэнс слова азначае "касцер", "агонь";

— беларускі дыялект слова "купіць" — "гарэць без полымя", "дыміць";

— ад слова "купацца";

— ад кораня "куп", "кып";

— "куп" — у тлумачальным слоўніку Даля тлумачыцца як зборышча людзей. Падкрэсліваецца масавы характар свята. Памятаеце радкі купальскай песні — "А хто не быў на Купаллі, бадай таго закапалі!"

© Photo : Наталля Гермацкая, з асабістага архіва Ларысы МятлеўскайУсёй вёскай - на Купалле
Усёй вёскай - на Купалле - Sputnik Беларусь
Усёй вёскай - на Купалле

Ва ўсім ёсць пачатак, росквіт і завяршэнне — і зноў выбух новага нараджэння, і так бясконца, пакуль ёсць свет. Крыху сумна, што дзень становіцца карацейшы, што хутка змоўкнуць птушыныя галасы, а кветкі ператворацца ў насенне. Рамантычны час закаханасці завершыцца шлюбам і народзяцца дзеці… Так мае быць, бо гэта вечны кругазварот.

А цяпер, каб было што ўзгадаць пра духмянае, спякотнае лета, трэба як след адзначыць Купалле. Складаем план дзеянняў.

Асноўныя моманты купальскага абраду

Вечар: збор траў і кветак для вянкоў; падрыхтоўка вогнішча; выбар Купалінкі і Купалежа;

Ноч: запальванне вогнішча; карагоды, скокі праз агонь; абрадавыя спевы; варажба на вянка; пошук папараць-кветкі; купальскія гульні, выкраданне  і вызваленне Купалінкі.

Раніца: купанне; калектыўнае снеданне

У Купальскую ноч часта рабілі прапанову рукі і сэрца. Хлопец, які хацеў, каб дзяўчына пайшла за яго замуж, у дванаццаць гадзін вечара падыходзіў пад яе акно, тры разы стукаў і казаў: "Выхадзі, выхадзі…"  Гэта азначала "выходзь за мяне замуж".

Папараць - Sputnik Беларусь
Інструкцыя па здабыванню папараць-кветкі – і Купальскі дзядок у помач

Або так: падчас купальскіх варожбаў часам вянкі кідалі ў вогнішча.Чый вянок хутчэй згарыць, тая дзеўка скарэй усіх выйдзе замуж. Хлопцы кідаліся ў агонь, каб выхапіць адтуль вянок тае дзеўкі, якая падабаецца. Калі гэта атрымаецца, то яна пакахае яго і выйдзе замуж.

Купальская гульня "Выбары хлопца".

Выбраўшы Купалінку, дзяўчаты выводзілі яе ў цэнтр карагода і засланялі ёй твар "чубром" — пакрывалам з палатна. Далей вадзілі вакол яе карагод і спявалі:

© Photo : Наталля Гермацкая, з асабістага архіва Ларысы МятлеўскайКупальскі карагод
Купальскі карагод - Sputnik Беларусь
Купальскі карагод

"Ішла Купалка сялом, закрыўшы вочкі чубром, давала хлопцам чалом". 

Купалінка выбірала сабе хлопца "да пары". Выбраннік здымаў з яе пакрывала і завязваў сабе на руку або цераз плячо, як гэта робіцца на вяселлі.

На досвітку святкаванне завяршалася вясёлымі спевамі хлопцаў каля дагараючага вогнішча.

Іване, Іване! Устань-ка заране,

Глянь на дзевак:

Спаць захацелі, гуляць перасталі,

Зары не даждалі.

Будзіць дзеўкам ліха,

Бо яшчэ не ціха:

Ноч не прайшла,

Ліха не ўнясла.

Лешы паймаіць,

Цалаваць заставіць.

Жаль нам будзіць, калі дзевак убудзіць:

Будзем плакаць, бо некага сватаць!

Пажалейце нас, расцалуем вас!

© Photo : Наталля Гермацкая, з архіва Ларысы Мятлеўскай"Гуда" спявае купальныя песні
Гуда спявае купальныя песні - Sputnik Беларусь
"Гуда" спявае купальныя песні

Шчасліва адсвяткаваць!

Стужка навiн
0