У Гродне пачаўся рамонт Каложы

© Sputnik / Ася ПоплавскаяКаложа ў Гродне
Каложа ў Гродне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У абліцоўванні драўлянай сцяны Каложы пасля рамонту з'явяцца вертыкальныя пілястры, якія паўтораць форму існуючых пілястраў з клінкернай цэглы на паўночным фасадзе.

МІНСК, 17 кас — Sputnik. Драўляную сцяну Каложскай царквы пачалі рамантаваць, паведамілі Sputnik у прэс-службе Гродненскага аблвыканкама.

Сцены Старога і Новага замка ў Гродне - Sputnik Беларусь
Рэканструкцыя Гродзенскага замка разбурыць каралеўскую рэзідэнцыю

Па словах галоўнага архітэктара ААТ "Гроднажылбуд" Анатоля Пархуты, будзе адрамантаваны апорны каркас з драўляных стоек. Сцяна будзе абабітая шліфаванымі і афарбаванымі ў цэхавых умовах драўлянымі дошкамі, усталююць новыя аконныя і дзвярныя блокі, адрамантуюць дах.

У абліцоўванні драўлянай сцяны пасля рамонту з'явяцца вертыкальныя пілястры, якія паўтораць форму існуючых пілястраў з клінкернай цэглы на паўночным фасадзе. Адначасова будзе вырашацца пытанне ўладкавання прылеглай тэрыторыі і адводу грунтавых вод.

У царкве пачаўся так званы падрыхтоўчы этап да вялікага рамонту. Унутры дэмантуецца лесвіца і свячны кіёск. Як толькі гэты этап будзе пройдзены, будаўнікі прыступяць да ўзвядзення ўнутранай часовай сцяны. Яна з'явіцца на ўзроўні калон.

Згарэўшы будынак старога піўзавода Гродна - Sputnik Беларусь
Гродна можа страціць палац XVII стагоддзя

"Паколькі храм дзеючы, гэта неабходна зрабіць, каб адсекчы вонкавую сцяну і для бяспекі падчас правядзення будаўнічых работ, а таксама каб у храм не траплялі ападкі, калі будзе адкрыта існуючая драўляная сцяна", — патлумачылі спецыялісты.

"Пабудаваная больш за сто гадоў таму, пасля таго як апоўзнем разбурыла частку храма, cцяна неаднаразова перараблялася і цяпер патрабуе дадатковага рамонту. Сродкі на гэта выдзелены з фонду прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва", — рэзюмавалі ў аблвыканкаме.

Барыса-Глебская царква больш вядома ўсім як Каложская ці Каложа. Паходжанне назвы старажытнага храма пайшло з пятнаццатага стагоддзя, калі палонныя з пскоўскага прыгараду Каложы аднавілі разбураную татарамі Барысаглебскую царкву. Так зараз завецца не толькі храм, манастыр, але і вуліца і парк Гродна.

Стужка навiн
0