04:45 20 чэрвеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.31
  • 100 RUB3.23
Пятровіца – 2018

Як ратавацца ад спёкі? Лепшыя беларускія халодныя напоі

© Sputnik Альфрэд Мікус
Цiкавосткi
Атрымаць кароткую спасылку
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі (37)
7520

Духмяныя, салодкія, з кіслінкай і ўсе з натуральных інгрыдыентаў - самыя смачныя ахаладжальныя напоі ў падборцы Sputnik.

Нашы продкі валодалі вялікай колькасцю лайфхакаў, які дапамагалі змагацца са спёкай. У ахаладжальным меню беларусаў, акрамя халаднікоў, знакавае месца займалі спецыяльныя напоі. Праверана – дапамогуць нават у пякельнае надвор’е.

Узвар

Узвар - адзін з самых распаўсюджаных беларускіх напояў, якія дапамагаюць змагацца з наступствамі знішчальнай спёкі. Яго гатуюць з сухіх яблыкаў і ігруш круглы год, а летам проста астуджаюць.

Нашы продкі звычайна гатавалі ўзвары ў хатняй печы – так садавіна максімальна аддае свае сокі напою, ён робіцца не толькі карысным, але і вельмі смачным.

Інгрыдыенты:

  • 7 літраў вады
  • 1 кг сухіх яблыкаў і ігруш
  • Пучок чабару або мяты

Як гатаваць:

Чыстая вада павінна закіпець, пасля чаго ў яе трэба дадаць сухія яблыкі ці ігрушы, для лепшага паху і смаку можна выкарыстаць чабар ці мяту. Пасля дабаўлення ўсіх інгрыдыентаў агонь выключаюць, накрываюць і даюць астыць.

Кідаць варэнне ці цукар у такія напоі не рэкамендуецца: у спёку яны не будуць змагацца са смагай, а, наадварот, пагоршаць сітуацыю.

Яблычны квас

Квас у доме беларусаў не заканчваўся ніколі, асабліва ўлетку. Яго бралі з сабой ў поле на сенакос і іншыя сезонныя работы, бо ніякі іншы напой так не наталяе смагу.

Прыгатаваць квас можна лёгка на аснове ўзвару з сухіх яблыкаў. Для гэтага трэба пакінуць узвар у месцы з пакаёвай тэмпературай – каб там не было ні холадна, ні горача. Праз два тыдні ўзвар пераўтворыцца ў рэзкі вельмі прыемны на смак квас. І не трэба вазіцца са звыклымі хлебнымі скарынкамі і дражджамі.

Морс

У залежнасці ад пары года морс можна ўжываць як гарачым, там і халодным. Зараз лепш выпіць халоднага "морсіку для форсіку". Толькі ўявіце сабе: кіславаты на смак напой з ільдзінкамі пакрываецца кропелькамі вады, калі вы дастаяце яго з халадзільніка.

Акрамя сваіх астуджальных якасцяў морс мае аздараўленчы эфект – ён здольны добра падтрымаць імунітэт.

Жураўлі і журавіны 2018
© Sputnik Альфрэд Мікус
Журавіны - незаменны інгрыдыент для морсаў

На Беларусі часцей за ўсё гатавалі морс з брусніц і з журавін.

Інгрыдыенты:

  • 150 гр брусніц або журавін
  • 120 гр цукру
  • 1 л вады

Як гатаваць:

Ягады трэба перабраць, памыць, размяць драўляным таўкачыкам ў керамічным або шкляным посудзе і адціснуць сок. Жамерын заліць гарачай вадой і кіпяціць пяць хвілін. Адвар працадзіць, дадаць цукар, перамяшаць, давесці да кіпення, астудзіць. Пасля ўсіх маніпуляцый варта дадаць сюды свежы, раней адціснуты сок і вытрымаць напой адзін або два дні. Калі няма сіл цярпець, морс можна піць, як астыне.

Напой з зязюлінай канюшыны

Тым, хто ў спякоту знаходзіцца на дачы ці ў вёсцы і можа дазволіць сабе шпацыр па лесе ці гаі, абавязкова варта пакаштаваць напой з зязюлінай канюшыны. Ён не толькі добра наталяе смагу, але і выдатна дапамагае ў лячэнні авітамінозу.

Зязюліна канюшына
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Зязюліна канюшына

Забарона на злоўжыванне гэтым напоем дзейнічае для людзей з праблемамі нырак.  

Інгрыдыенты:

  • 200 г зязюлінай канюшынкі
  • 1 л халоднай гатаванай вады
  • Мёд па смаку

Як гатаваць:

Траву прамыць, адкінуць на дуршлаг і дробна пакрышыць, каб пусціла сок, заліць вадой і даць пастаяць 2 гадзіны. Затым напітак працадзіць, дадаць мёд па смаку.

Бярозавік

Без гэтага напою немагчына ўявіць сабе старабеларускую кухню. Гатуюць бярозавік з загадзя нарыхтаванага бярозавага соку і аржаных сухароў.

Сок наліваюць у невялікую ёмістасць і ставяць у халоднае месца, а праз тры дні дадаюць падсмажанае ячменнае зерне ці аржаныя сухары і даюць пастаяць яшчэ дзень.

Мазагран

У аснове мазаграна – кава, таму такі напой не толькі астудзіць, але і падбадзёрыць стомленага спёкай чалавека. Нашы продкі ўжывалі яго на святы, але ён выдатны падыёдзе і для таго, каб расфарбаваць працоўныя будні.

Прыгатаваць мазагран проста – заварыць чорную каву ў 200 мл вады, даць астыць і пакласці некалькі кубікаў лёду. Можна дадаць цукар ці мёд і абавязкова – малы кілішак каньяку.

Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі (37)
Тэги:
Беларусь, Нацыянальная кухня

Галоўныя тэмы