Паэт, падпольшчык і грамадскі дзеяч: сёння нарадзіўся Максім Танк

CC BY 4.0 / Vostok uri naroch / Помнік Максіму Танку ў Мядзелі
Помнік Максіму Танку ў Мядзелі - Sputnik Беларусь, 1920, 17.09.2021
Падпісацца
У юнацтве паэт быў шмат разоў арыштаваны за падпольную дзейнасць, сядзеў у турме, хацеў пайсці на фронт у Вялікую Айчынную - а потым амаль чвэрць века ўзначальваў Саюз пісьменнікаў Беларусі.
Непадалёк ад Мядзеля, каля ракі Красноўка, побач з маляўнічым борам знаходзіцца вёска Пількаўшчына. У ёй не так шмат жыхароў, і бадай кожны зможа падказаць дарогу да дома, у якім 109 гадоў таму ў сялянскай сям'і нарадзіўся Яўген Скурко – будучы вялікі паэт Максім Танк.

Дзяцінства: вяртанне на радзіму і польскія школы

Бацькі яго ніколі не былі асабліва заможнымі, але затое вельмі працавітымі. Калі ў 1913 годзе ў сям'і з'явілася магчымасць атрымаць крыху большы кавалак зямлі, яны перасяліліся ў Жукова, але ў 1914 годзе, калі Яўгену было ўсяго два гады, яго бацька Іван Хведаравіч быў мабілізаваны ў армію. Жонка Івана з малым дзіцём на руках накіравалася за ім.
Язэп Пушча - Sputnik Беларусь, 1920, 20.05.2023
"Радзіму не пакіну я без песень…": сум і лірыка ў вершах Язэпа Пушчы
Да 1922 года сям'я Скурко жыве ў Маскве, там праходзяць дзіцячыя гады Яўгена і ён ідзе ў школу. Вучоба давалася хлопчыку лёгка – асабліва ён любіў літаратуру, завучваў на памяць шмат вершаў. Затым яго бацькі вырашылі вяруцца на радзіму, хоць і бянтэжыліся, што родная Мядзельшчына знаходзілася ў той час пад польскай уладай.
Школа там таксама была толькі польская – а маленькі Яўген польскай мовы не ведаў, таму яму прыйшлося год прасядзець дома. Але ўжо наступнай восенню хлопчык пайшоў у школу ў Шкленікава, а ў старэйшыя класы ў 1925 годзе — ужо ў Сваткаўскую школу ў Мядзелі, дзе акрамя вучобы Яўген займаўся ў драматычным гуртку і маляваў.

Юнацтва: першыя літаратурныя творы, камсамольская праца і арышты

Восенню 1926 года юнак паспяхова здаў экзамен у трэці клас Вілейскай рускай гімназіі, дзе правучыўся два гады – пакуль польскія ўлады не закрылі яе. Менавіта там ён піша першыя вершы, але таемна, хаваючы сшытак з імі.
У наступнай школе, дзе ўсяго на працягу некалькіх месяцаў правучыўся Яўген, ён паспеў пазнаёміцца з камсамольскім падполлем. За ўдзел у адной з вучнёўскіх забастовак супраць ліквідацыі беларускіх школ польскімі ўладамі Яўген Скурко быў выключаны з Радашковіцкай гімназіі – і паехаў у Вільню, дзе адразу паступіў у Віленскую беларускую гімназію, але і там вучыўся нядоўга. Усё паўтарылася па радашковіцкаму сцэнару: забастоўка – выдаленне. Яўген правёў лета ў роднай Пількаўшчыне, але вялікі горад вабіў яго, і ўжо восенню юнак зноў паехаў у Вільню, каб паступіць там на курсы тэхнікаў-меліяратараў – нічога дзіўнага ў гэтым выбары не было, толькі там Яўген пасля двух выдаленняў мог вучыцца без паліцэйскага пасведчання аб добранадзейнасці.
Уладзімір Караткевіч - Sputnik Беларусь, 1920, 26.11.2023
Шлях у вечнасць Уладзіміра Караткевіча: "...Крочце к сонцу поруч са мной"
Пасля, у 1930-1932 гадах, Яўген Скурко вучыўся ў Віленскай рускай гімназіі імя Пушкіна. Там ён працягвае сваю прапагандысцкую і літаратурную дзейнасць, пачынае збіраць фальклор, разам з сябрам Янкам Гарохам выдае рукапісны часопіс "Пралом", дзе ўпершыню з'яўляюцца яго вершы і апавяданні, але пад псеўданімамі — Д. Сівер, А. Граніт.
Як карэспандэнта падпольных выданняў яго не аднойчы арыштоўвалі і дапытвалі, сядзеў ён і ў турме – але быў выпушчаны пад заклад і зноў вярнуўся на радзіму.
У 1932 годзе па загадзе ЦК камсамола Заходняй Беларусі Яўген накіроўваецца на Наваградчыну, дзе, па сутнасці, жыве ў нелегальным становішчы, пакуль у роднай Пількаўшчыне яго шукае паліцыя. У 1933 годзе Яўген Скурко зноў арыштаваны і прыгавораны да 6 гадоў зняволення, і хоць апеляцыйны суд пастанавіў зменьшыць пакаранне да двух гадоў умоўна, у турму юнак неўзабаве ўсё ж такі патрапіў – і быў у зняволенні да канца 1934 года.
У 1935 годзе Яўген Скурко, так і не атрымаўшы атэстат сталасці, самастойна рыхтуецца да экзаменаў, каб паступіць ва ўніверсітэт. Прыкладна праз год выходзіць першы зборнік яго вершаў – "На этапах", але кніга амаль адразу была канфіскаваная, а юнак – зноў арыштаваны.
Янка Купала: Таямніцы жыцця, кахання і смерці - Sputnik Беларусь, 1920, 07.07.2020
Інфаграфіка
Янка Купала: таямніцы жыцця, кахання і смерці
У 1937 годзе Яўген, які пэўны час ужо друкуецца пад псеўданімам Максім Танк, скончыў сваю першую паэму "Нарач". За ёй рушылі "Сказ пра Валя" і яшчэ адна паэма – "Журавінавы цвет", якая ўвайшла потым у аднайменны зборнік. Імя Максіма Танка пачынае набываць вядомасць.
Але падзеі 1938 года прымусілі паэта прыпыніць літаратурную дзейнасць і некаторы час зарабляць на жыццё працай на складзе, але і гэтак пражыць у Вільні было немагчыма, і Максім Танк вяртаецца дадому. На першы дзень вызвалення Беларусі ён піша верш "Здарова, таварышы".

Вайна і пасляваенныя гады

У 1940-м годзе Максім Танк ажаніўся з Любоўю Асаевіч, з якой пазнаёміўся падчас вучобы ў беларускай гімназіі.
На радзіме Максім Танк працуе ў абласной газеце "Вілейская праўда" – і друкуецца ў ёй жа, але пры першай жа магчымасці з'язджае ў Беласток, дзе яго і застае Вялікая Айчынная вайна. Разам з сям'ёй ён рушыць у Саратаўскую вобласць, дзе спрабуе запісацца на фронт, але разам з іншымі літаратурнымі дзеячамі трапляе на работу ў газету "За Савецкую Беларусь", а потым працуе адказным сакратаром партызанскага сатырычнага агітплаката "Раздавім фашысцкую гадзіну". Вершы, якія Максім Танк напісаў падчас вайны, увайшлі ў зборнік "Вастрыце зброю", які ўбачыў свет у 1945 годзе.
Пасля вайны Максім Танк займаецца выдавецкай дзейнасцю, працуе ў часопісе "Вожык", а з 1948 года становіцца галоўным рэдактарам часопіса "Полымя". У тым жа годзе выходзіць яго зборнік "Каб ведалі", адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР. Рэдактарам Максім Танк працуе да 1966 года, а потым – па 1990 год – узначальвае Саюз пісьменнікаў Беларусі. Таксама ён быў дэпутатам Вярхоўных Саветаў СССР і БССР, старшынёй Вярхоўнага савета Рэспублікі VІ-VІІ скліканняў і членам Савецкага камітэта абароны міру. У гэтыя гады паэт напісаў больш сарака кніг і безліч вершаваных твораў.
Памёр Максім Танк 7 жніўня 1995 года – ён толькі на чатыры месяцы перажыў сваю каханую жонку і быў пахаваны з ёй у адной труне, на радзіме паэта.
Зборнік "Errata", які выйшаў пасля смерці Максіма Танка, змясціў яго вершы, напісаныя ў апошнія гады. Імя паэта носіць Педагагічны ўніверсітэт і каледж у Мінску, цэнтральная раённая бібліятэка ў Мядзелі, Святкаўская сярэдняя школа і Мядзельская раённая бальніца, у яго гонар названы вуліцы ў Мінску і Мядзелі. Нацыянальны банк Беларусі 29 жніўня 2013 года ўвёў у абарачэнне памятную манету "Максім Танк. 100 гадоў".
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0