02:28 19 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Асоба
Атрымаць кароткую спасылку
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі (173)
22 0 0

Папулярнаму акцёру і рэжысёру ў гэтым годзе споўнілася 75 гадоў, ён працягвае здымацца ў кіно і тэлепраектах.

МІНСК, 8 чэр - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб узнагароджанні ордэнам дружбы акцёра Уладзіміра Гасцюхіна, адпаведны дакумент апублікаваны на інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.

"За вялікі ўклад ва ўмацаванне дружбы, супрацоўніцтва і ўзаемаразумення паміж народамі Расіі і Беларусі ўзнагародзіць ордэнам дружбы Гасцюхіна Уладзіміра Васільевіча, грамадзяніна Рэспублікі Беларусь", - гаворыцца ў тэксце.

Заслужаны артыст РСФСР і народны артыст Беларусі Уладзімір Гасцюхін у сакавіку адсвяткаваў юбілей - 75 гадоў.

Гасцюхін нарадзіўся ў Свярдлоўску, у 1970 годзе скончыў Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя Луначарскага. З 1981 года - акцёр Мінскага Тэатра-студыі кінаакцёра.

За паўвекавую творчую дзейнасць на рахунку акцёра больш за сотню роляў як у кіно, так і тэатры. Акрамя таго, ён выступае і як кінарэжысёр: у гэтай якасці Гасцюхін паставіў фільм "Ботанический сад".

Вядомасць Гасцюхіну прынеслі фільмы "Охота на лис", "Большая игра", "Сын за отца", папулярныя былі яго ролі ў такіх серыялах, як "Дальнобойщики", "1943", "Без права на выбор" і іншых.

За прафесійныя заслугі Гасцюхін быў узнагароджаны шэрагам прэмій і дзяржаўных узнагарод, у тым ліку - міжнародных. Ён член Міжнароднай славянскай акадэміі, віцэ-прэзідэнт Міжнароднага кінафоруму "Залаты Віцязь", заслужаны артыст РСФСР, народны артыст Рэспублікі Беларусь.

Гасцюхін таксама быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, затым - ордэнам Францыска Скарыны, прэміяй Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва.

Акцёр да цяперашняга часу здымаецца ў кіно і тэлепраектах.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі (173)
Тэги:
кіно, рэжысёр, акцёр, Уладзімір Гасцюхін, Беларусь, артыст, Уладзімір Пуцін

Галоўныя тэмы