Фестываль "Чарка-шкварка на Суле" лічыцца не столькі фестывалем беларускай кухні, сколькі кухні тутэйшай — цягам стагоддзяў яна ўвабрала ў сябе рысы габрэйскай, татарскай і нават шатландскай кухняў.
Сёлета фестываль быў прысвечаны эпосе беларускай шляхты — XVI-XVII стагоддзям.
На фестывалі працавалі пляцоўкі з татарскай, габрэйскай, ліцвінскай і шкоцкай кухняй. Можна было завітаць і на "шляхетны пір", і на "сялянскі падворак", і пакаштаваць арыстакратычнай ежы і напояў, каб даведацца, чым сілкаваліся простыя людзі на Беларусі колькі стагоддзяў таму.
На канцэртнай пляцоўцы фестывалю выступілі гурты "Арацэя", "Млын Сонца" і "Нагуаль".
Глядзіце ў фотастужцы, як праходзіла мерапрыемства.

1/25
© Sputnik / Юлія Хвошч
Фестываль беларускай традыцыйнай кухні прайшоў у парку-музеі інтэрактыўнай гісторыі Сула ў мінулую суботу.

2/25
© Sputnik / Юлія Хвошч
Сёлета фестываль быў прысвечаны кухне шляхецкай эпохі - XVI-XVII стагоддзяў.

3/25
© Sputnik / Юлія Хвошч
Такую кольскасць людзей у шляхецкіх убраннях можна сустрэць, бадай, толькі ў Суле. На фота - вядоўца фестывалю.

4/25
© Sputnik / Юлія Хвошч
Шляхцічы крочуць на пір.

5/25
© Sputnik / Юлія Хвошч
Вось так раней піравала беларуская шляхта - святочны стол быў усталяваны ў Каралеўскай асамблеі парку. Дарэчы, усе прадукты на стале цалкам натуральныя.

6/25
© Sputnik / Юлія Хвошч
Кожны, хто завітаў у Каралеўскую асамблею, мог пакаштаваць арыстакратычнай ежы.

7/25
© Sputnik / Юлія Хвошч
Ці арыстакратычных напояў.

8/25
© Sputnik / Юлія Хвошч
У Суле можна было паназіраць, як шляхцічы не толькі піравалі, але і змагаліся.

9/25
© Sputnik / Юлія Хвошч
Сялянская кухня беларусаў таксама была прадстаўлена на фестывалі.

10/25
© Sputnik / Юлія Хвошч
У Суле працаваў кірмаш рамеснікаў.

11/25
© Sputnik / Юлія Хвошч
Усе вырабы - ручной працы.

12/25
© Sputnik / Юлія Хвошч
На фестывалі ў суботу можна было пазнаёміцца з татарскай кухняй - гэты народ таксама ў свой час паўплываў на фарміраванне беларускай культуры.

13/25
© Sputnik / Юлія Хвошч
Ладзіліся шматлікія майстар-класы па прыгатаванні страў кухняў розных народаў.

14/25
© Sputnik / Юлія Хвошч
У Бальнай зале была прадстаўлена ліцвінская кухня. Дарэчы, менавіта гэтая пляцоўка вабіла большую колькасць гасцей фестывалю.

15/25
© Sputnik / Юлія Хвошч
У Суле паказалі, што аб'ядноўвае беларускую і шатландскую культуру - лагер шкотаў таксама быў прадстаўлены на фестывалі.

16/25
© Sputnik / Юлія Хвошч
Гледачам паказалі, як у Шатландыі ішлі ў бой.

17/25
© Sputnik / Юлія Хвошч
І як каралі дэзерціраў.

18/25
© Sputnik / Юлія Хвошч
У конкурсе на прыгатаванне стравы беларускай кухні з прапанаваных прадуктаў удзельнічалі тры каманды з ліку гасцей фестывалю, сярод канкурсантаў былі і госці са Швейцарыі.

19/25
© Sputnik / Юлія Хвошч
Кожны каштаваў тое, што атрымалася, і галасаваў за лепшую каманду.

20/25
© Sputnik / Юлія Хвошч
Падчас выступлення гурта "Арацэя" наведвальнікі фэсту вывучалі старажытныя беларускія танцы.

21/25
© Sputnik / Юлія Хвошч
І вадзілі карагоды.

22/25
© Sputnik / Юлія Хвошч
Шляхецкая эпоха ў беларускай гісторыі - самая рамантычная.

23/25
© Sputnik / Юлія Хвошч
Хэдлайнерам канцэртнай часткі фестывалю стаў гурт "Нагуаль".

24/25
© Sputnik / Юлія Хвошч
У музыкаў вельмі шмат прыхільнікаў самых розных узростаў.

25/25
© Sputnik / Юлія Хвошч
"Нагуаль" выканалі колькі песень з габрэйскімі і румынскімі матывамі, што прыйшлося вельмі да спадобы гасцям фестывалю.
