00:06 21 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.21
Фота

"Калядныя забавы" сабралі ў Батанічным садзе гледачоў усіх узростаў

Атрымаць кароткую спасылку
Беларускія Каляды (29)
5231
  • У цэнтральным батанічным садзе праходзілі святочныя гулянні ў гонар Каляд. Не абышлося без традыцыйнага прадстаўлення з казой.
  • Гарэзныя калядоўшчыкі праводзяць яго з жартамі-прымаўкамі і ў інтэрактыўным выкананні: наведвальнікі ўдзельнічаюць у танцах, песнях і конкурсах.
  • Каза нечакана падае з ног, а каб вярнуць любімага дзіцячага героя да жыцця, трэба напоўніць мяшок калядоўшчыкаў падарункамі.
  • Напрыканцы імпрэзы бадзёрую казу можна пакратаць і нават абняць. Кажуць, гэта прынясе ўдачу і дабрабыт у новым годзе.
  • Госці фестывалю змаглі прыняць удзел у майстар-класе па народных танцах. Узроставых абмежаванняў не было: пусціцца ў скокі мог і дарослы, і дзіця.
  • На свята прыехаў нават паўночны алень, з ім наведвальнікі маглі сфатаграфавацца.
  • У зоне фестывалю арганізаваны невялікі базар, на якім можна купіць гарачае пітво і закускі, а таксама тавары рамеснікаў.
  • Старадаўняя забава - спаборніцтвы па перацягванні ліны - усё так жа выклікае захапленне ў дзятвы.
  • Дарослыя таксама маглі знайсці цікавыя для сябе актыўнасці і праверыць свае сілу і спрыт.
  • Перакусіць можна было на месцы: гасцям прапанавалі ежу, прыгатаваную на агні.
  • На працягу ўсяго фестывалю для дзяцей быў даступны атракцыён з катаннем на кані. Для тых, хто баіцца хвацкай язды ў адкрытай брычцы, можна было проста пагутарыць з прыязнай і разумнай жывёлінай.
  • Паспаборнічаць за каштоўныя прызы можна было ў бітве мяшкамі.
  • Для маленькіх наведвальнікаў былі арганізаваны творчыя пляцоўкі.
  • Свята скончылася выступам тэатра агню.
© Sputnik / Марина Серебрякова
У цэнтральным батанічным садзе праходзілі святочныя гулянні ў гонар Каляд. Не абышлося без традыцыйнага прадстаўлення з казой.

У суботу 6 студзеня ў Цэнтральным батанічным садзе ў Мінску прайшоў фестываль "Калядныя забавы".

У гэтым годзе праграма свята складалася з дзвюх частак — музычнай і інтэрактыўнай. Асаблiвую ўвагу арганізатары надалі традыцыйным беларускім абрадам, якія звязаныя з Калядамі.

Для гасцей ігралі музыкі на аўтэнтычных нацыянальных інструментах
© Sputnik / Марина Серебрякова

Самых маленькіх гледачоў прыемна здзівілі прагулкі на сапраўднай брычцы, запрэжанай канём, і сапраўдны паўночны алень.

Усім аматарам праверыць сваю сілу і цягавітасць далі магчымасць паўдзельнічаць у перацягванні каната і бітве на падушках.

Завяршыліся "Калядныя забавы" ў Цэнтральным батанічным садзе эфектным фаер-шоу.

Тэмы:
Беларускія Каляды (29)

По теме

Беларускія Каляды
Тэги:
Каляды, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы