11:40 22 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.20
  • Беларускія бабулі - шчырае сэрца нашага народа.
  • Беларускія бабулі любяць спяваць. На фота - народны калектыў падчас выступу на фестывалі традыцыйнай народнай культуры Пятровіца - гэты старажытны абрад прысвечаны яднанню з прыродай, ураджаю і каханню.
  • Многія бабулі дагэтуль захоўваюць веды пра беларускія народныя традыцыі і абрады, перадаюць іх маладому пакаленню. На фота - жанчыны спяваюць на фестывалі народнай кухні У Пласток на квасок.
  • Абрад Колік віць на Веткаўшчыне. Гэта старажытны варыянт абраду, больш вядомага на Беларусі як Ваджэнне і пахаванне Стралы. У вёсцы Прысна, што на Гомельшчыне, засталося толькі тры захавальніцы абраду.
  • У арсенале ў беларускай бабулі - цэлы стос калыханак, прыпевак і вясельных песень на ўсе жыццёвыя выпадкі.
  • Нягледзячы на вялікую колькасць разнастайнай тэхнікі, многія бабулі умеюць жаць жыта пры дапамозе сярпоў. Штогод яны выходзяць у поле разам з маладымі дзяўчатамі моляцца, спяваюць песні, просяць у зямлі і сонца добрага ўраджаю. На фота - жанчына падчас зажынак у вёсцы Жораўка.
  • Яшчэ адно абавязковае ўменне кожнай бабулі - частаваць усіх і усім, асабліва ўнукаў.
  • Толькі ўзгадайце: прыязджаеш да бабулі ў госці і нават не паспеў зайсці ў хату, як на стале ўжо з'яўляюцца розныя прысмакі.
  • Ну і як тут адмовішся? Нават дыета не ўратуе.
  • Умеюць нашы бабулі жартаваць ім весяліцца. На фота - бабуля падчас падману жаніха. На Беларусі спакон вякоў існавала традыцыя на месца нявесты садзіць бабулю і хаваць яе твар ад жаніха.
  • Самае галоўнае - не губляць бадзёрасці і аптымізму.
  • Толькі з усмешкай можна дажыць да ста гадоў. На фота - жыхарка Лынтупаў Валянціна Іванаўна Рыбцова падчас святкавання свайго стогадовага юбілею.
  • Беларускі бабулі - сапраўдныя майстрыхі і рукадзельніцы.
  • А як узімку абыйсціся без шыкоўных шкарпэтачак, зробленых, як кажуць, з любоўю.
  • Беларускія бабулі - сапраўдныя прыгажуні! Хтосьці хоча паспрачацца?
© Sputnik Альфрэд Мікус
Беларускія бабулі - шчырае сэрца нашага народа.

Яны ні ў чым не саступаюць маладым прыгажуням. Не верыце? Хутчэй глядзіце адмысловую фотастужку Sputnik.

Беларускія бабулі – шчырае сэрца нашага народа. Як і многія "калегі" з розных краін, яны ўмеюць весела бавіць час, шчыра сустракаць сваіх унукаў і вязаць самыя цёплыя ў свеце шкарпэтачкі.  

Многія з іх жывуць у вёсках і дагэтуль захоўваюць традыцыі і абрады продкаў, перадаюць іх маладым пакаленням, каб памяць пра культуру і мову народа ніколі не знікалі.

У Міжнародны дзень пажылых людзей  Sputnik вырашыў паказаць, што беларускія бабулі ні ў чым не саступаюць маладым прыгажуням. Яны такія ж замілавальныя, дзёрзкія, смяшлівыя і вельмі прыгожыя.

Увага: пасля прагляду гэтай фотастужкі вельмі хочацца патэлефанаваць бабулі.

Чытайце таксама:

Тэги:
фотаздымкі, Беларусь

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы