Масленіца здаўна звязана з праводзінамі зімы і прыходам доўгачаканай вясны, а ўсе абрады накіраваны на забеспячэнне дастатку, багатага ўраджаю і дабрабыту
У музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам адзначылі адно з самых вясёлых народных свят - Масленіцу. Традыцыйныя забавы – спальванне ў агні пудзіла з карагодамі вакол, частаванне блінамі, танцы, конкурсы і старадаўнія абрады, у тым ліку і "толькі для дарослых".
Зіма для нашых продкаў была часам цяжкім, галодным, таму ўсе чакалі вясны, цёплых дзён і вясёлага святкавання Масленіцы. Традыцыя спальваць пудзіла ў канцы Масленіцы сыходзіць каранямі ў язычніцкія часы. Саламяная лялька ў старажытных славян сімвалізавала багіню зімы Марэну, а сам абрад - яе "пахаванне".
Не адзначаць Масленіцу катэгарычна забаранялася, нашы продкі верылі, што доўгі лён вырасце, а карова ацеліцца толькі ў тых гаспадароў, якія весела правялі Масленіцу.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як у Строчыцах сустракалі вясну ў лепшых славянскіх традыцыях - з блінамі, гулянкамі і спальваннем Марэны.
Чытайце таксама:
- Масленічныя гульні моладзі або самы час для вяселляў
- З Масленіцай і блінамі: як праводзілі зіму і сустракалі вясну ў Гродна
- Навошта карміць тварагом бярозу - незвычайная Масленіца ў Обчыне