16:03 21 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.21
Уладзімір Пуцін на Форуме рэгіёнаў у Магілёве

Пуцін: Расія даражыць саюзніцкіми адносінами з Беларуссю

© Sputnik Tolochko Victor
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
810

Расійскі лідар упэўнены, што краіны змогуць вывесці ўзаемны гандаль на ўзровень у 50 мільярдаў долараў.

МАГІЛЁЎ, 12 кас - Sputnik. Расія даражыць адносінамі з Беларуссю і мае намер нарошчваць з ёй супрацоўніцтва па ўсіх напрамках, заявіў у пятніцу на Форуме рэгіёнаў у Магілёве прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

Прэзідэнты Беларусі і Расіі ў пятніцу прымаюць удзел у рабоце пятага Форуму рэгіёнаў дзвюх краін. Перад удзелам у пленарнай сесіі лідары правялі двухбаковыя перамовы.

"Расія даражыць саюзніцкімі адносінамі з Беларуссю. Імкнёмся нарошчваць сувязі па ўсіх напрамках на прынцыпах добрасуседства і, зразумела, узаемнай выгады", - заявіў Пуцін.

Расійскі лідар упэўнены, што краінам цалкам па сілах вывесці узаемны гандаль на ўзровень 50 мільярдаў долараў.

"Для параўнання - зусім нядаўна я быў у Індыі з насельніцтвам 1,1 мільярд чалавек, аб'ём гандлю Расіі з Індыяй каля 10 мільярдаў долараў", - адзначыў прэзідэнт Расіі.

У рамках Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі плануецца заключэнне пагадненняў на 500 мільёнаў долараў ЗША. Каментуючы вынікі перамоваў прэзідэнтаў дзвюх краін, прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў назваў іх паспяховымі: пасля іх вырашаны шэраг праблем, у тым ліку ў сферы нафтапрадуктаў і мытні.

Трансляцыю мерапрыемстваў глядзіце на Sputnik.

Чытайце таксама:

Тэги:
Магілёў, Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, Уладзімір Пуцін
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы