МІНСК, 12 кра – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адправіцца ў аўторак 13 красавіка з візітам у Азербайджан, паведамілі Sputnik у панядзелак у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Тэмы перамоў лідэраў Беларусі і Азербайджана
Кіраўнікі дзяржаў сустрэнуцца двойчы і правядуць перамовы ў двух фарматах: нефармальным і афіцыйным.
Першая частка перамоў адбудзецца адразу па прыбыцці Лукашэнкі ў Баку. Плануецца, што лідары дзвюх краін абмяркуюць асноўныя напрамкі беларуска-азербайджанскіх адносін і стратэгічныя пытанні паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва. У сераду абмеркаванне найбольш актуальных тэм адбудзецца як у вузкім, так і пашыраным складах з удзелам членаў дэлегацый. Асноўную ўвагу бакі нададуць пашырэнню гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння і напаўненню супрацоўніцтва новым зместам.
Размова пойдзе аб паглыбленні прамысловай кааперацыі, рэалізацыі бягучых і перспектыўных праектаў у галіне вытворчасці і паставак прадуктаў харчавання, перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі.
Мяркуецца, што бакі абмяркуюць таксама тэмы супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя, навукова-тэхнічнай, адукацыйнай і турыстычнай сферах.
Як указвае прэс-служба прэзідэнта Беларусі, кіраўнікі дзяржаў таксама абмяняюцца меркаваннямі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.
Па выніках перамоў чакаецца падпісанне двухбаковых дакументаў.
Сустрэчы прэзідэнтаў дзвюх краін
У апошні раз кіраўнікі дзяржаў бачыліся ў лістападзе 2018 года - тады Аліеў прылятаў у Мінск.
Лукашэнка ж да гэтага быў у Баку двума гадамі раней - восенню 2016-га. Тады бакі падпісалі планы супрацоўніцтва да 2025 года. У ходзе сустрэчы прэзідэнты дамовіліся аб тым, што ў азербайджанскай правінцыі Гянджа беларусы пабудуюць малочнатаварны комплекс на 1200 галоў жывёлы. Тады ж беларускі бок выказаў цікавасць да перапрацоўкі нафты ў Азербайджане на давальніцкіх умовах.
Чытайце таксама:
- Генконсульства Беларусі ў Беластоку зноў пачало прыём наведвальнікаў
- Пасол: Ізраіль і Беларусь актывізуюць кантакты ў турызме пасля пандэміі
- Лукашэнка чакае з візітам у Беларусь індыйскага прэм'ера Модзі