https://bel.sputnik.by/20210615/Mnsk--Pekn-paspyakhova-supratsstayats-usm-varozhym-vypadam---Lukashenka-1047883722.html
Мінск і Пекін паспяхова супрацьстаяць усім варожым выпадам - Лукашэнка
Мінск і Пекін паспяхова супрацьстаяць усім варожым выпадам - Лукашэнка
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Беларусі выказаў удзячнасць Кітаю за аказаную падтрымку ў няпросты для нашай краіны час. 15.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-15T10:52+0300
2021-06-15T10:52+0300
2021-06-15T09:32+0300
навіны
у свеце
у беларусі
палітыка
галоўнае
грамадства
эканоміка
мінск
пекін
аляксандр лукашэнка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104492/64/1044926479_0:9:2826:1606_1920x0_80_0_0_932ead65b0f61e969dbfdc6c24765499.jpg
МІНСК, 15 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна з днём нараджэння, пра гэта паведаміла прэс-служба беларускага лідэра.Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Кітай справіўся з пандэміяй каронавіруса і стаў адной з нямногіх краін у свеце са станоўчай дынамікай эканамічнага росту."У гэтым вялікая ваша асабістая роля - мудрага кіраўніка працавітага кітайскага народа", - сказаў Лукашэнка.Паводле яго слоў, двухбаковы дыялог паміж краінамі працягвае развівацца, што пацвярджаецца канкрэтнымі вынікамі супрацоўніцтва, яго можна назваць "нержавеючым братэрствам" і "усепагодным партнёрствам".Лукашэнка таксама выказаў упэўненасць у тым, што краіны змогуць вывесці адносіны на больш высокі стратэгічны ўзровень.Беларусь і Кітай, мяркуе ён, у апошні час паказалі ўсяму свету ўзорны прыклад ўзаемадзеяння.Ён таксама нагадаў, што рэспубліка выступае актыўным удзельнікам ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях", важнай часткай якой з'яўляецца Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень".Таксама Лукашэнка выказаў шчырую падзяку Сі Цзіньпіну за аказаную падтрымку ў няпросты для нашай Беларусі час.Дапамога падчас пандэмііБеларусь у студзені мінулага года першай аказала гуманітарную дапамогу кітайскаму боку для барацьбы з каронавіруснай інфекцыяй. Затым у 2020 Кітай даслаў дапамогу ў адказ - лекі і медыкаменты. Акрамя таго, Пекін ў 2021 годзе накіраваў у Мінск некалькі партый вакцыны ад каронавіруса вытворчасці кампаніі "Сінафарм".Як стала вядома на мінулым тыдні, Беларусь атрымала прапановы ад кітайскіх кампаній наладзіць на тэрыторыі індустрыяльнага парка "Вялікі камень" вытворчасць вакцын па сваіх тэхналогіях.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210219/Ktay-nakrava-u-Belarus-100-tysyach-doz-vaktsyny-ad-karonavrusa-1046953522.html
мінск
пекін
беларусь
кітай
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104492/64/1044926479_0:0:2826:1777_1920x0_80_0_0_f076207a5dc9b524026a6d104ee5f9ac.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у свеце, у беларусі, палітыка, галоўнае, грамадства, эканоміка, мінск, пекін, аляксандр лукашэнка, прэзідэнт, беларусь, кітай, падтрымка, краіна
навіны , у свеце, у беларусі, палітыка, галоўнае, грамадства, эканоміка, мінск, пекін, аляксандр лукашэнка, прэзідэнт, беларусь, кітай, падтрымка, краіна
Мінск і Пекін паспяхова супрацьстаяць усім варожым выпадам - Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі выказаў удзячнасць Кітаю за аказаную падтрымку ў няпросты для нашай краіны час.
МІНСК, 15 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна з днём нараджэння, пра гэта паведаміла прэс-служба беларускага лідэра.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Кітай справіўся з пандэміяй каронавіруса і стаў адной з нямногіх краін у свеце са станоўчай дынамікай эканамічнага росту.
"У гэтым вялікая ваша асабістая роля - мудрага кіраўніка працавітага кітайскага народа", - сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, двухбаковы дыялог паміж краінамі працягвае развівацца, што пацвярджаецца канкрэтнымі вынікамі супрацоўніцтва, яго можна назваць "нержавеючым братэрствам" і "усепагодным партнёрствам".
Лукашэнка таксама выказаў упэўненасць у тым, што краіны змогуць вывесці адносіны на больш высокі стратэгічны ўзровень.
Беларусь і Кітай, мяркуе ён, у апошні час паказалі ўсяму свету ўзорны прыклад ўзаемадзеяння.
"На міжнароднай арэне, сутыкаючыся з моцным знешнім ціскам, Мінск і Пекін паспяхова супрацьстаяць усім варожым выпадам, дэманструючы крэпасць дружбы і стойкасць" - адзначыў беларускі прэзідэнт.
Ён таксама нагадаў, што рэспубліка выступае актыўным удзельнікам ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях", важнай часткай якой з'яўляецца Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень".
Таксама Лукашэнка выказаў шчырую падзяку Сі Цзіньпіну за аказаную падтрымку ў няпросты для нашай Беларусі час.
Беларусь у студзені мінулага года першай аказала гуманітарную дапамогу кітайскаму боку для барацьбы з каронавіруснай інфекцыяй. Затым у 2020 Кітай даслаў дапамогу ў адказ - лекі і медыкаменты. Акрамя таго, Пекін ў 2021 годзе накіраваў у Мінск некалькі партый вакцыны ад каронавіруса вытворчасці кампаніі "Сінафарм".
Як стала вядома на мінулым тыдні, Беларусь атрымала прапановы ад кітайскіх кампаній наладзіць на тэрыторыі індустрыяльнага парка "Вялікі камень" вытворчасць вакцын па сваіх тэхналогіях.