13:21 05 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.79
  • 100 RUB3.36
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1510

Штотыднёвы праект Open Air Cinema стартаваў на мінулым тыдні ў цэнтры сталіцы.

МІНСК, 19 ліп — Sputnik. Фільмы з Нарвегіі бясплатна пакажуць на вуліцы Зыбіцкай у Мінску ў пятніцу і суботу, паведамілі Sputnik у сталічным "Кінавідэапракаце".

"Кінавідэапракат" запусціў на мінулым тыдні праект Open Air Cinema, у рамках якога мінчанам бясплатна паказваюць сусветнае кіно пад адкрытым небам. Гледачы ўжо маглі ацаніць італьянскія фільмы.

У рамках наступных паказаў, якія пройдуць 21 і 22 ліпеня, мінчанам плануюць паказаць два нарвежскіх камедыйных баевіка — "Скандынаўскі фарсаж" і "Скандынаўскі фарсаж 2: гонкі на лёдзе".

Паглядзець карціны мінчане і госці сталіцы змогуць цалкам бясплатна.

Праходзяць кінапаказы пад адкрытым небам на вуліцы Зыбіцкай у Верхнім горадзе, ва ўнутраным дворыку гатэля "Манастырскі". Усяго там арганізавана 220 пасадачных месцаў, а таксама працуюць кафэ і кінабар.

Арганізатары абяцаюць, што Open Air Cinema будзе працягвацца ўсё лета.

Тэги:
кіно, Open Air Cinema, "Кінавідэапракат", Нарвегія, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы