06:59 04 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.15
  • 100 RUB3.55
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2020

Памятны знак павінен быць вытрыманы "ў лепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва" і лаканічна ўпісвацца ў ландшафт.

МІНСК, 25 сак — Sputnik. Міністэрства культуры Беларусі аб'явіла конкурс на стварэнне мемарыяльнага комплексу ва ўрочышчы Курапаты, паведамілі Sputnik у ведамстве.

Напярэдадні прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Курапатах павінен з'явіцца памятны знак. Кіраўнік дзяржавы таксама абмаляваў агульную канцэпцыю мемарыяла — невялікая капліца.

"Мэтай конкурсу з'яўляецца пошук найбольш выразнага мастацкага адлюстравання вобраза ўрочышча Курапаты як агульнанацыянальнага месца памяці і прымірэння", — сказалі ў Мінкульце.

Там таксама паведамілі, што ўдзельнікамі конкурсу могуць быць толькі скульптары і архітэктары, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю.

Паводле інфармацыі ведамства, памятны знак павінен быць вытрыманы "ў лепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва" і лаканічна ўпісвацца ў ландшафт.

Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе Мінкульт будзе прымаць да 26 красавіка бягучага года.

Тэги:
Курапаты, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларусь

Галоўныя тэмы