https://bel.sputnik.by/20190416/TsT-pa-belaruskay-move-lekska-frazealogya-1040812355.html
ЦТ па беларускай мове: лексіка, фразеалогія
ЦТ па беларускай мове: лексіка, фразеалогія
Sputnik Беларусь
Рыхтуйцеся да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове разам са Sputnik. 16.04.2019, Sputnik Беларусь
2019-04-16T14:24+0300
2019-04-16T14:24+0300
2019-04-16T11:20+0300
грамадства
беларуская мова
цэнтралізаванае тэсціраванне
вучым беларускую мову
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104064/39/1040643929_0:5:1600:909_1920x0_80_0_0_0dfd4200957206344e294f17e250eb63.jpg
Слова з'яўляецца асноўнай сэнсавай адзінкай у мове і служыць для абазначэння прадметаў і іх прыкмет, дзеянняў і г.д.Лексічнае значэнне – тое, што абазначае слова, яго суадносіны з прадметам або з'явай рэчаіснасці.Адназначныя і мнагазначныя словыЗначэнне слова фіксуецца ў тлумачальных слоўніках. У слова можа быць адно або некалькі значэнняў.Адназначныя словы суадносяцца толькі з адным прадметам, паняццем або з'явай, напрыклад:Мнагазначныя словы суадносяцца адразу з некалькімі прадметамі або паняццямі і з'явамі:Ножка: Значэнні слоў могуць быць прамымі і пераноснымі.Прамое лексічнае значэнне – першаснае значэнне слова, якое прама ўказвае на прадмет або з'яву рэчаіснасці.Пераноснае лексічнае значэнне ўзнікае на аснове прамога, калі новы прадмет або прыкмета вызываюць асацыяцыі з першасным.Пераносныя значэнні падзяляюцца на тры тыпы: метафара, метанімія, сінекдаха.АмонімыЛексічныя амонімы – гэта словы, якія вымаўляюцца і пішуцца аднолькава, але не маюць агульных сэнсавых сувязяў, напрыклад: ножны: (1) футляр для халоднай зброі; (2) вялікія нажніцы.Амонімы могуць узнікаць у выніку супадзення гучання і напісання слова, якое ўжо прысутнічала ў беларускай мове, і запазычанага, супадзення формаў, утвораных ад розных каранёў, або калі значэнне мнагазначнага слова страчвае сувязь з першапачатковым прадметам або з'явай і успрымаецца як самастойнае.Фанетычныя амонімы, або амафоны – словы, якія пішуцца па-рознаму, але вымаўляюцца аднолькава: код – кот.Амографы – словы, якія аднолькава пішуцца, але адрозніваюцца націскам: кара – кара.Амаформы – асобныя формы слоў, якія супадаюць у напісанні і вымаўленні: соты (ад сота) - соты (ад сто).Словы, якія вельмі падобныя па гучанню і напісанню, але адрозніваюцца лексічным значэннем, называюцца паронімамі: адрасат (той, каму пішуць ліст) – адрасант (той, хто піша).Сінонімы і антонімыСловы, якія пішуцца па-рознаму, але маюць блізкае значэнне, называюцца сінонімы. Сінонімы могуць быць:Антонімы – гэта словы адной і той жа часціны мовы з супрацьлеглым значэннем: цёплы – халодны, мяккі – цвёрды.Антонімамі могуць быць толькі словы, якія супрацьпастаўляюцца паводле істотнага прызнака: якасці, накірунка і інш.Акрамя антонімаў, якія існуюць у мове, у маўленні ўтвараюцца кантэкстуальныя антонімы: "На славах магутны слон, / А на дзеле – моль".ФразеалагізмыВыразы, якія складаюцца з некалькіх слоў, якія маюць агульнае лексічнае значэнне і з'яўляюцца непадзельнымі, называюцца фразеалагізмамі.Такім чынам, фразеалагізм – гэта ўстойлівае непадзельнае спалучэнне слоў, якія прадстаўляюць адзінае сэнсавае цэлае: гнуць спіну – многа працаваць, малако на вуснах не абсохла – вельмі малады.У сказе фразеалагізм з'яўляецца аднім членам. Як і словы, фразеалагізмы могуць быць адназначныя і мнагазначныя, мець антонімы і сінонімы.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20190403/TsT-pa-belaruskay-move-fanetyka-arfaepya-arfagrafya-1040661002.html
https://bel.sputnik.by/20190326/TsT-pa-belaruskay-move-malenne-tekst-stylstyka-1040599613.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104064/39/1040643929_0:0:1600:1006_1920x0_80_0_0_e5b37193102a0554cf77f58ed3480468.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
грамадства, беларуская мова, цэнтралізаванае тэсціраванне, вучым беларускую мову
грамадства, беларуская мова, цэнтралізаванае тэсціраванне, вучым беларускую мову
ЦТ па беларускай мове: лексіка, фразеалогія
Рыхтуйцеся да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове разам са Sputnik.
Слова з'яўляецца асноўнай сэнсавай адзінкай у мове і служыць для абазначэння прадметаў і іх прыкмет, дзеянняў і г.д.
Лексічнае значэнне – тое, што абазначае слова, яго суадносіны з прадметам або з'явай рэчаіснасці.
Адназначныя і мнагазначныя словы
Значэнне слова фіксуецца ў тлумачальных слоўніках. У слова можа быць адно або некалькі значэнняў.
Адназначныя словы суадносяцца толькі з адным прадметам, паняццем або з'явай, напрыклад:
- жакет - кароткая жаночая верхняя адзежа;
- давер - упэўненасць у чыёй-н. шчырасці, чэснасці, добрасумленнасці і заснаваныя на іх адносіны да каго-, чаго-н.
Мнагазначныя словы суадносяцца адразу з некалькімі прадметамі або паняццямі і з'явамі:
- Памяншальна-ласкальная форма да нага.
- Апора, стойка (мэблі, начыння і пад.).
- Ніжняя частка грыба або сцябло расліны.
- Рассоўная частка некаторых інструментаў.
Значэнні слоў могуць быць прамымі і пераноснымі.
Прамое лексічнае значэнне – першаснае значэнне слова, якое прама ўказвае на прадмет або з'яву рэчаіснасці.
Пераноснае лексічнае значэнне ўзнікае на аснове прамога, калі новы прадмет або прыкмета вызываюць асацыяцыі з першасным.
Пераносныя значэнні падзяляюцца на тры тыпы: метафара, метанімія, сінекдаха.
Лексічныя амонімы – гэта словы, якія вымаўляюцца і пішуцца аднолькава, але не маюць агульных сэнсавых сувязяў, напрыклад: ножны: (1) футляр для халоднай зброі; (2) вялікія нажніцы.
Амонімы могуць узнікаць у выніку супадзення гучання і напісання слова, якое ўжо прысутнічала ў беларускай мове, і запазычанага, супадзення формаў, утвораных ад розных каранёў, або калі значэнне мнагазначнага слова страчвае сувязь з першапачатковым прадметам або з'явай і успрымаецца як самастойнае.
Фанетычныя амонімы, або амафоны – словы, якія пішуцца па-рознаму, але вымаўляюцца аднолькава: код – кот.
Амографы – словы, якія аднолькава пішуцца, але адрозніваюцца націскам: кара – кара.
Амаформы – асобныя формы слоў, якія супадаюць у напісанні і вымаўленні: соты (ад сота) - соты (ад сто).
Словы, якія вельмі падобныя па гучанню і напісанню, але адрозніваюцца лексічным значэннем, называюцца паронімамі: адрасат (той, каму пішуць ліст) – адрасант (той, хто піша).
Словы, якія пішуцца па-рознаму, але маюць блізкае значэнне, называюцца сінонімы. Сінонімы могуць быць:
- абсалютнымі: бегемот – гіпапатам;
- семантычнымі: ісці – крочыць;
- стылістычнымі: гультай – абібок.
Антонімы – гэта словы адной і той жа часціны мовы з супрацьлеглым значэннем: цёплы – халодны, мяккі – цвёрды.
Антонімамі могуць быць толькі словы, якія супрацьпастаўляюцца паводле істотнага прызнака: якасці, накірунка і інш.
Акрамя антонімаў, якія існуюць у мове, у маўленні ўтвараюцца кантэкстуальныя антонімы: "На славах магутны слон, / А на дзеле – моль".
Выразы, якія складаюцца з некалькіх слоў, якія маюць агульнае лексічнае значэнне і з'яўляюцца непадзельнымі, называюцца фразеалагізмамі.
Такім чынам, фразеалагізм – гэта ўстойлівае непадзельнае спалучэнне слоў, якія прадстаўляюць адзінае сэнсавае цэлае: гнуць спіну – многа працаваць, малако на вуснах не абсохла – вельмі малады.
У сказе фразеалагізм з'яўляецца аднім членам. Як і словы, фразеалагізмы могуць быць адназначныя і мнагазначныя, мець антонімы і сінонімы.