09:01 27 чэрвеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.24
Палявая пошта Sputnik даставіць тысячы паштовак па ўсім свеце

Паштоўкі "палявой пошты" Sputnik разляцяцца па пяці кантынентах

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Дзень Перамогі - 2019 (70)
2910

Але нават Аўстралія - не адзіны экзатычны накірунак. Адну паштоўку школьнік з Гомеля адправіў у Адміністрацыю прэзідэнта.

МІНСК, 10 мая - Sputnik. Некалькі тысяч трохкутных паштовак "палявая пошта" Sputnik даставіць у 31 краіну свету.

Адправіць паштоўку цалкам бясплатна з Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны маглі і беларусы, і госці нашай краіны з 5 па 9 мая. У сам Дзень Перамогі "палявая пошта" Sputnik працавала адразу ў двух кропках Мінска - не толькі ў музеі, але і ў ТРЦ Galleria Minsk.

Упершыню ў гэтым годзе геаграфія палёту паштовак распаўсюдзіцца на ўсе кантыненты - вестачкі паляцяць нават у Аўстралію.

Полевая почта в Музее истории ВОВ
© Sputnik / Ирина Букас
"Палявая пошта" Sputnik даставіць тысячы паштовак па ўсім свеце

Форма паштоўкі нязвыклая для нашых дзён, але вельмі тыповая для часу вайны - знакаміты франтавы трохкутнік. У вайну канвертаў не было, так што пісалі вестачкі проста на складзеным трохкутнікам аркушы паперы.

Наша "палявая пошта" працавала ў мірных умовах, усе жадаючыя не спяшаючыся падпісвалі паштоўкі, вывучыўшы экспазіцыю музея. Некалькі лістоў гатовыя адправіцца ў Кітай, па адной паштоўцы паляціць у Японію, Індыю, Канаду.

У ліку рэкардсменаў сярод адрасатаў - Расія, Украіна, Літва, Латвія і Германія.

Полевая почта в Музее истории ВОВ
© Sputnik / Ирина Букас
Палявая пошта ў Музеі гісторыі ВАВ

Адна паштоўка прызначаецца не для канкрэтнага атрымальніка, а для Германіі ў цэлым і прысвячаецца нямецкаму народу. Беларус вырашыў нагадаць ў ёй, што ў нашай краіне гасцям з ФРГ у мірны час заўсёды рады, і выказаў надзею, што нацызм не ўваскрэсне.

Школьнік з Гомеля падпісаў паштоўку для прэзідэнта. Аляксандра Лукашэнку ён вырашыў павіншаваць з Днём Перамогі, і гэтая паштоўка таксама адправіцца па адрасе - асабіста кіраўніку дзяржавы.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Дзень Перамогі - 2019 (70)
Тэги:
Мінск, Палявая пошта Sputnik

Галоўныя тэмы