https://bel.sputnik.by/20210628/Yashche-pyats-belarusa-vozmuts-na-Almpyadu--Toko-1047989478.html
Яшчэ пяць беларусаў возьмуць на Алімпіяду ў Токіа
Яшчэ пяць беларусаў возьмуць на Алімпіяду ў Токіа
Sputnik Беларусь
Раней у спісе налічваліся 96 спартсменаў - гэта самая маленькая дэлегацыя Беларусі за ўвесь час удзелу краіны ў летніх Гульнях. 28.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-28T10:24+0300
2021-06-28T10:24+0300
2021-07-15T10:38+0300
навіны
у беларусі
у свеце
спорт
галоўнае
беларусы
алімпіяда
алімпійскія гульні
токіа
летнія алімпійскія гульні ў токіа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/1a/1047989406_0:0:2915:1640_1920x0_80_0_0_62f7c0ffacafeaeb10c6d66b0846b6a9.jpg
МІНСК, 28 чэр – Sputnik. На Алімпіяду, якая стартуе ў сталіцы Японіі менш чым праз месяц, паедуць яшчэ пяць беларускіх атлетаў, паведамілі ў прэс-службе НАК.Кваліфікацыйныя нарматывы выканалі двое лёгкаатлетаў на чэмпіянаце Беларусі - скакуха ў вышыню Марыя Жодзік і бар’ерыст Віталь Парахонька. Дарэчы, у лёгкаатлетаў будзе самая вялікая каманда з усёй беларускай дэлегацыі - каля 20 чалавек.Выступіць на Алімпіядзе і баксёр Уладзіслаў Смяглікаў - квоту ён атрымаў дзякуючы адносна нядрэннай пазіцыі ў рэйтынгу Boxing Task Force. Смяглікаў выйдзе на алімпійскі рынг у вагавой катэгорыі 91 кг. Апроч яго, на Гульні паедуць Дзмітрый Асанаў (63 кг), Аляксандр Радзівонаў (69 кг) і Віталь Бандарэнка (75 кг) - раней яны выканалі кваліфікацыйныя нарматывы на турніры ў Парыжы.Таксама два тэнісісты выступяць на алімпійскіх кортах - гэта Ягор Герасімаў і Ілля Івашка. Раней Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка аформілі пуцёўкі ў Токіа.Такім чынам, беларускія спартсмены заваявалі 101 ліцэнзію. Гэта па-ранейшаму антырэкорд краіны за ўвесь час удзелу ў летніх Гульнях. Да прыкладу, у 1996 годзе ад Беларусі выступалі 157 спартсменаў, у 2000-м - 139, у 2004-м - 151, у 2008-м - 177, у 2012-м - 160, у 2016-м - 120.Алімпіяда ў Токіа павінна была прайсці з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 года. З-за пандэміі спаборніцтвы былі перанесены на год і цяпер адбудуцца з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года. 20 сакавіка арганізатары канчаткова вырашылі праводзіць Гульні без замежных балельшчыкаў. Да гэтага часу вырашаецца пытанне, ці пускаць на стадыёны мясцовых балельшчыкаў. Вядома толькі, што месцы на адкрыццё і закрыццё Гульняў разыграюць у латарэю.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210623/Yak-vyglyadae-almpyskaya-vska--Toka-za-mesyats-da-pachatku-gulnya--vdea-1047952380.html
токіа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/1a/1047989406_92:0:2823:2048_1920x0_80_0_0_4974cb8509077a760a859daa91608e38.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, спорт, галоўнае, беларусы, алімпіяда, алімпійскія гульні, токіа, летнія алімпійскія гульні ў токіа
навіны , у беларусі, у свеце, спорт, галоўнае, беларусы, алімпіяда, алімпійскія гульні, токіа, летнія алімпійскія гульні ў токіа
Яшчэ пяць беларусаў возьмуць на Алімпіяду ў Токіа
10:24 28.06.2021 (абноўлена: 10:38 15.07.2021) Раней у спісе налічваліся 96 спартсменаў - гэта самая маленькая дэлегацыя Беларусі за ўвесь час удзелу краіны ў летніх Гульнях.
МІНСК, 28 чэр – Sputnik. На Алімпіяду, якая стартуе ў сталіцы Японіі менш чым праз месяц, паедуць яшчэ пяць беларускіх атлетаў, паведамілі ў прэс-службе НАК.
Кваліфікацыйныя нарматывы выканалі двое лёгкаатлетаў на чэмпіянаце Беларусі - скакуха ў вышыню Марыя Жодзік і бар’ерыст Віталь Парахонька. Дарэчы, у лёгкаатлетаў будзе самая вялікая каманда з усёй беларускай дэлегацыі - каля 20 чалавек.
Выступіць на Алімпіядзе і баксёр Уладзіслаў Смяглікаў - квоту ён атрымаў дзякуючы адносна нядрэннай пазіцыі ў рэйтынгу Boxing Task Force. Смяглікаў выйдзе на алімпійскі рынг у вагавой катэгорыі 91 кг. Апроч яго, на Гульні паедуць Дзмітрый Асанаў (63 кг), Аляксандр Радзівонаў (69 кг) і Віталь Бандарэнка (75 кг) - раней яны выканалі кваліфікацыйныя нарматывы на турніры ў Парыжы.
Таксама два тэнісісты выступяць на алімпійскіх кортах - гэта Ягор Герасімаў і Ілля Івашка. Раней Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка аформілі пуцёўкі ў Токіа.
Такім чынам, беларускія спартсмены заваявалі 101 ліцэнзію. Гэта па-ранейшаму антырэкорд краіны за ўвесь час удзелу ў летніх Гульнях. Да прыкладу, у 1996 годзе ад Беларусі выступалі 157 спартсменаў, у 2000-м - 139, у 2004-м - 151, у 2008-м - 177, у 2012-м - 160, у 2016-м - 120.
Алімпіяда ў Токіа павінна была прайсці з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 года. З-за пандэміі спаборніцтвы былі перанесены на год і цяпер адбудуцца з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года. 20 сакавіка арганізатары канчаткова вырашылі праводзіць Гульні без замежных балельшчыкаў. Да гэтага часу вырашаецца пытанне, ці пускаць на стадыёны мясцовых балельшчыкаў. Вядома толькі, што месцы на адкрыццё і закрыццё Гульняў разыграюць у латарэю.