Міжнародны Лідскі байк-фестываль прайшоў у Лідскім раёне 25-27 жніўня. Глядзіце на відэа, як "Крамбамбуля" выканала песню "Госці" на фестывалі разам з Аляксандрам Кулінковічам.
"Піраты Камсамольскага возера" выйшлі на сцэну, як сапраўдныя флібусцьеры, сарваўшы апладысменты. Глядзіце на відэа Sputnik, як прайшоў выступ "Крамбамбулі" ў рэстаране "Сябры".
Танцпол рэстарана быў цалкам запоўнены. Прыемным сюрпрызам для публікі стала тое, што Лявон Вольскі запрасіў на сцэну выступіць разам з гуртом "Крамбамбуля" Аляксандра Кулінковіча.
Гурт "Крамбамбуля" быў заснаваны ў 2002 годзе, як забаўляльны сайд-праект Лявона Вольскага.