05:05 24 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

Пяцёра афрыканцаў чытаюць на памяць на беларускай мове Біблію Скарыны

Атрымаць кароткую спасылку
3610
© YouTube / info500god

У гонар 500-годдзя выдання першай беларускай кнігі "Псалтыр" Францыскам Скарынам праект #500год выпусціў відэа, у якім пяцёра афрыканцаў з Мінска зачытваюць на беларускай мове першы псалом.

6 жніўня 1517 года адбылася знакавая падзея для беларускага кнігадрукавання: палачанін Францыск Скарына змог выдаць у Празе першую беларускую кнігу — "Псалтыр". Спецыяльна да гэтай падзеі праект #500год знаёміць беларусаў з Бібліяй. У адным з першых відэа, якое падрыхтавалі ўдзельнікі #500год, пяцёра афрыканскіх студэнтаў чытаюць на беларускай мове першы псалом кнігі.

Ролік у Facebook паглядзелі ўжо больш за тры тысячы разоў.

Мэта праекта #500год — расказаць пра культурную спадчыну Беларусі, асабліва пра падзеі Рэфармацыі і пачатку кнігадрукавання.

Біблія на старажытнай беларускай мове, выдадзеная Францыскам Скарыным у 1517 годзе, стала першай друкаванай кнігай для ўсходніх славян. Яна выйшла раней, чым англійскі і французскі пераклады. У наступныя два гады Скарына выпусціў у Празе яшчэ больш за 20 біблейскіх кніг, якія ён перавёў на зразумелую шырокаму чытачу мову.

Чытайце таксама:

Юбілей беларускага кнігадруку: чаго мы не ведаем пра Францыска Скарыну >>

Навукоўцы: Скарына па праву лічыцца беларускім першадрукаром >>

Навукоўцы: зараз німб святога Францыску Скарыну не патрэбен >>

По теме

500-годдзе беларусскага кнігадрукавання
Тэги:
500год, Facebook, Францыск Скарына, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы