20:37 23 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13

Былы беларускі футбаліст Юры Юрчанка у сваіх кліпах кпіць з заганаў сучаснага грамадства.

Музыка Піліп Беспамылковы падрыхтаваў да навагодніх святаў новы кліп. У кампазіцыі "Дзед Мароз існуе" былы беларускі футбаліст Юры Юрчанка зняўся ў касцюме таго самага казачнага Дзеда.

Беспамылковы запэўнівае слухачоў, што  "Дзед Мароз існуе" і "яго мех не пусты" і заклікае іх абавязкова пісаць лісты.

Музыка не быў бы сабой, калі б не высмеяў у новай кампазіцыі заганы сучаснага грамадства. На гэты раз у прыцэл Беспамылковага патрапілі людзі, якія патрабуюць у казачнага персанажа дарагіх падарункаў і забываюцца на галоўныя жыццёвыя каштоўнасці.

Новы кліп атрымаўся не такім гумарыстычным, як былыя відэа Беспамылковага, у якіх ён паказваў любоў беларусаў да бульбы, заклікаў спаліць тлушч і распавядаў пра наркатычнае ўздзеянне роднай мовы на чалавека. Усяго на рахунку маладога музыкі шэсць кампазіцый.

Глядзіце таксама:

Тэги:
Піліп Беспамылковы, Музыка

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы