Відэа

Маршрут веладарожкі ад Драздоў да Чыжоўкі за 2 хвіліны - займальнае відэа

Падпісацца
Sputnik папрасіў КМС па веласпорце праехаць больш 26 кіламетраў сталічнай веладарожкі ад пачатку і да канца, каб ацаніць яе якасць і зрабіць кароткі агляд велатрэка. Глядзіце на відэа, які шлях чакае веласіпедыстаў на маршруце Дразды-Чыжоўка.
Галоўная веладарожка праходзіць праз увесь Мінск, яе працягласць ад Драздоў да Чыжоўкі - 26,2 кіламетра. Па просьбе Sputnik КМС і прызёр рэспубліканскіх спаборніцтваў па веласпорце Раман Філімонаў праехаў праз увесь маршрут веладарожкі.
Спартсмен адзначыў, што стан галоўнай мінскай веладарожкі добры.
"Мінск - гэта адзіны горад з такой веладарожкай, у іншых гарадах Беларусі іх няма. Я спадзяюся, што веласупольнасць будзе развівацца ў нашай краіне і хутка яны з'явяцца", - адзначыў Раман Філімонаў.
Ровар-тэатр - Sputnik Беларусь, 1920, 18.02.2016
Фота
Ровар-тэатр і ровар-цырульня: жыццё на колах
Дабрацца да веладарожкі можна практычна з любога раёна горада. Рэльеф трасы ў асноўным роўны, але ёсць некалькі крутых масткоў і пара зацяжных уздымаў і спускаў. Дарожка ў некалькіх месцах перасякае праезную частку, таму будзьце ўважлівыя і прытрымлівайцеся ПДР.
Адным траса здаецца занадта доўгай, іншым - занадта загружанай. Некаторыя лічаць яе выключна месцам для прафесійных велатрэніровак. А калі вы яшчэ не праязджалі ўсю мінскую веладарожку ад пачатку да канца, глядзіце відэа Sputnik і вырашайцеся на паездку па велатрэку.
Чытайце таксама:
Электравеласіпед: хуткасць 30 км/гадзіну ці батарэя на багажніку
Лукашэнка запатрабаваў ад "Мотавела" высокіх тэхналогій і экспарту
Беларусы разглядаюць веласіпед як альтэрнатыву трэнажорнай зале
Стужка навiн
0