Фота

Не спазнаны Дом Купалы: "прывід" у экспазіцыі, русалка ў фантане

Падпісацца
7 ліпеня святкуюць дзень нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik кароткую экскурсію па залях Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.
Музей Купалы ў Мінску размешчаны ў самым цэнтры сталіцы. Музей быў адкрыты 20 верасня 1945 года.
Дзяўчаты плятуць купальскія вянкі - Sputnik Беларусь
У Купалавым доме рыхтуюцца святкаваць Купалле
Першым дырэктарам была жонка паэта — Уладзіслава Францаўна Луцэвіч, або, як пазней ласкава сталі зваць яе — цёця Уладзі.
Вясельныя сукенкі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Для маладых і закаханых музей Янкі Купалы зладзіць "Вясельны праменад"
Даследчыкі сцвярджаюць, што праз маці-францужанку Эмілію Манэ жонка Купалы даводзілася раднёй французскаму мастаку Клоду Манэ.
Да 1951 года музей размяшчаўся ў Доме прафсаюзаў, з 1951 па 1959 — у Доме пісьменнікаў.
У 1959 году музей Янкі Купалы пераехаў у свой уласны будынак, пабудаваны па праекце архітэктараў Віктара Волчак і Івана Валадзько. Раней на гэтым месцы размяшчаўся дом Янкі Купалы, у ім ён жыў з сям'ёй з 1927 па 1941 гады. Той дом згарэў у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны, а разам з ім — рукапісы паэта, яго архіў і бібліятэка.
У музеі сабраны і захоўваюцца рэчы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю Янкі Купалы. Дзякуючы сучасным тэхналогіям, наведвальнікі могуць пазнаёміцца не толькі з "жывымі" экспанатамі, але здзейсніць інтэрактыўныя вандроўкі, пагартаць архіўныя дакументы і далучыцца да гульняў, якія дапамагаюць пагузіцца ў свет творчасці паэта, лепш даведацца пра яго шлях.
© Sputnik / Виктор ТолочкоВясельны здымак Янкі Купалы і Уладзіславы Луцэвіч побач з міні-копіяй помніка Купалу ў Маскве - у экспазіцыі музея.
Вясельны здымак Янкі Купалы і Уладзіславы Луцэвіч побач з міні-копіяй помніка Купалу ў Маскве - у экспазіцыі музея. - Sputnik Беларусь
1/14
Вясельны здымак Янкі Купалы і Уладзіславы Луцэвіч побач з міні-копіяй помніка Купалу ў Маскве - у экспазіцыі музея.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКупалаў дом - Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Музей быў адкрыты 20 верасня 1945 года. Першым дырэктарам была жонка паэта – Уладзіслава Францаўна Луцэвіч.
Купалаў дом - Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Музей быў адкрыты 20 верасня 1945 года. Першым дырэктарам была жонка паэта – Уладзіслава Францаўна Луцэвіч. - Sputnik Беларусь
2/14
Купалаў дом - Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Музей быў адкрыты 20 верасня 1945 года. Першым дырэктарам была жонка паэта – Уладзіслава Францаўна Луцэвіч.
© Sputnik / Виктор ТолочкоГісторыя музея Янкі Купалы ў Мінску налічвае ўжо больш за шэсцьдзесят гадоў. Аднак у будынак, у якім размяшчаецца музей сёння, фонды былі перавезены толькі ў 1959 годзе.
Гісторыя музея Янкі Купалы ў Мінску налічвае ўжо больш за шэсцьдзесят гадоў. Аднак у будынак, у якім размяшчаецца музей сёння, фонды былі перавезены толькі ў 1959 годзе. - Sputnik Беларусь
3/14
Гісторыя музея Янкі Купалы ў Мінску налічвае ўжо больш за шэсцьдзесят гадоў. Аднак у будынак, у якім размяшчаецца музей сёння, фонды былі перавезены толькі ў 1959 годзе.
© Sputnik / Виктор ТолочкоФантан у Купалаўскім скверы - кажуць, купальскай парой тут можна пабачыць гарадскіх русалак.
Фантан у Купалаўскім скверы - кажуць, купальскай парой тут можна пабачыць гарадскіх русалак. - Sputnik Беларусь
4/14
Фантан у Купалаўскім скверы - кажуць, купальскай парой тут можна пабачыць гарадскіх русалак.
© Sputnik / Виктор Толочко"Пецярбургскае вакно" у музеі - сапраўднае вакно з дома, у якім у пецярбургскі перыяд жыў Янка Купала. За вакном праз фотавыяву адноўлены выгляд двара, які бачыў Купала.
Пецярбургскае вакно у музеі - сапраўднае вакно з дома, у якім у пецярбургскі перыяд жыў Янка Купала. За вакном праз фотавыяву адноўлены выгляд двара, які бачыў Купала. - Sputnik Беларусь
5/14
"Пецярбургскае вакно" у музеі - сапраўднае вакно з дома, у якім у пецярбургскі перыяд жыў Янка Купала. За вакном праз фотавыяву адноўлены выгляд двара, які бачыў Купала.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЗаснавала музей жонка Янкі Купалы Уладзіслава Луцэвіч
Заснавала музей жонка Янкі Купалы Уладзіслава Луцэвіч - Sputnik Беларусь
6/14
Заснавала музей жонка Янкі Купалы Уладзіслава Луцэвіч
© Sputnik / Виктор ТолочкоПра гасціннасць гаспадароў Дома ходзяць легенды: нібыта ў любую пару сутак гаспадыня, цёця Уладзя, гатовая была прыняць чалавек пяцьдзесят.
Пра гасціннасць гаспадароў Дома ходзяць легенды: нібыта ў любую пару сутак гаспадыня, цёця Уладзя, гатовая была прыняць чалавек пяцьдзесят. - Sputnik Беларусь
7/14
Пра гасціннасць гаспадароў Дома ходзяць легенды: нібыта ў любую пару сутак гаспадыня, цёця Уладзя, гатовая была прыняць чалавек пяцьдзесят.
© Sputnik / Виктор ТолочкоУ музеі абноўленыя інтэр'еры працоўнага кабінета і гасцёўні Янкі Купалы. Тут таксама можна паслухаць запісы голасу народнага паэта і паглядзець кінастужку з прыжыццёвымі здымкамі Купалы. Асабліва пільным наведвальнікам, магчыма, пашчасціць пабачыць "прывід" Купалы.
У музеі абноўленыя інтэр'еры працоўнага кабінета і гасцёўні Янкі Купалы. Тут таксама можна паслухаць запісы голасу народнага паэта і паглядзець кінастужку з прыжыццёвымі здымкамі Купалы. Асабліва пільным наведвальнікам, магчыма, пашчасціць пабачыць прывід Купалы. - Sputnik Беларусь
8/14
У музеі абноўленыя інтэр'еры працоўнага кабінета і гасцёўні Янкі Купалы. Тут таксама можна паслухаць запісы голасу народнага паэта і паглядзець кінастужку з прыжыццёвымі здымкамі Купалы. Асабліва пільным наведвальнікам, магчыма, пашчасціць пабачыць "прывід" Купалы.
© Sputnik / Виктор ТолочкоМакет лецішча Купалы ў Ляўках
Макет лецішча Купалы ў Ляўках - Sputnik Беларусь
9/14
Макет лецішча Купалы ў Ляўках
© Sputnik / Виктор ТолочкоІнсталяцыя ў музеі Купалы "Шлях паэта". Дзверы, якія экспануюцца, прывезены супрацоўнікамі з гасцініцы "Масква", дзе скончыўся зямны шлях паэта.
Інсталяцыя ў музеі Купалы Шлях паэта. Дзверы, якія экспануюцца, прывезены супрацоўнікамі з гасцініцы Масква, дзе скончыўся зямны шлях паэта. - Sputnik Беларусь
10/14
Інсталяцыя ў музеі Купалы "Шлях паэта". Дзверы, якія экспануюцца, прывезены супрацоўнікамі з гасцініцы "Масква", дзе скончыўся зямны шлях паэта.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАдзін з самых вядомых вершаў Янкі Купалы для дзяцей - "Хлопчык і лётчык". У прасторы, схаванай за стэндам з вершам і інтэрактыўнай гульнёй - сапраўдная неспадзяванка: выстава мадэляў самалётаў пад шкляной падлогай і магчымасць сапраўднага палёту.
Адзін з самых вядомых вершаў Янкі Купалы для дзяцей - Хлопчык і лётчык. У прасторы, схаванай за стэндам з вершам і інтэрактыўнай гульнёй - сапраўдная неспадзяванка: выстава мадэляў самалётаў пад шкляной падлогай і магчымасць сапраўднага палёту. - Sputnik Беларусь
11/14
Адзін з самых вядомых вершаў Янкі Купалы для дзяцей - "Хлопчык і лётчык". У прасторы, схаванай за стэндам з вершам і інтэрактыўнай гульнёй - сапраўдная неспадзяванка: выстава мадэляў самалётаў пад шкляной падлогай і магчымасць сапраўднага палёту.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЧастка экспазіцыі музея прысвечана творчасці Купала-драматурга і тэатральным пастаноўкам яго твораў.
Частка экспазіцыі музея прысвечана творчасці Купала-драматурга і тэатральным пастаноўкам яго твораў. - Sputnik Беларусь
12/14
Частка экспазіцыі музея прысвечана творчасці Купала-драматурга і тэатральным пастаноўкам яго твораў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоДом Купалы размяшчаецца ў парку імя Янкі Купалы, дзе ўсталяваны помнік паэту. Музей Янкі Купалы ў Мінску мае філіялы: “Вязынка”, “Ляўкі”, “Яхімаўшчына”, “Акопы”.
Дом Купалы размяшчаецца ў парку імя Янкі Купалы, дзе ўсталяваны помнік паэту. Музей Янкі Купалы ў Мінску мае філіялы: “Вязынка”, “Ляўкі”, “Яхімаўшчына”, “Акопы”. - Sputnik Беларусь
13/14
Дом Купалы размяшчаецца ў парку імя Янкі Купалы, дзе ўсталяваны помнік паэту. Музей Янкі Купалы ў Мінску мае філіялы: “Вязынка”, “Ляўкі”, “Яхімаўшчына”, “Акопы”.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАлена Ляшковіч, дырэктар музея Купалы - захавальніца найлепшых традыцый Дома, ініцыятар шматлікіх акцый і мерапрыемстваў па ўшанаванню памяці народнага паэта.
Алена Ляшковіч, дырэктар музея Купалы - захавальніца найлепшых традыцый Дома, ініцыятар шматлікіх акцый і мерапрыемстваў па ўшанаванню памяці народнага паэта. - Sputnik Беларусь
14/14
Алена Ляшковіч, дырэктар музея Купалы - захавальніца найлепшых традыцый Дома, ініцыятар шматлікіх акцый і мерапрыемстваў па ўшанаванню памяці народнага паэта.
Стужка навiн
0