Не спазнаны Дом Купалы: "прывід" у экспазіцыі, русалка ў фантане
Не спазнаны Дом Купалы: "прывід" у экспазіцыі, русалка ў фантане
Sputnik Беларусь
7 ліпеня святкуюць дзень нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik кароткую экскурсію па залях Дзяржаўнага літаратурнага... 07.07.2016, Sputnik Беларусь
2016-07-07T08:55+0300
2016-07-07T08:55+0300
2016-07-11T09:47+0300
фота
у беларусі
пляцоўка
культура
класіка і сучаснасць: палётаць у музеі пад аблокамі
Музей Купалы ў Мінску размешчаны ў самым цэнтры сталіцы. Музей быў адкрыты 20 верасня 1945 года.Першым дырэктарам была жонка паэта — Уладзіслава Францаўна Луцэвіч, або, як пазней ласкава сталі зваць яе — цёця Уладзі.Даследчыкі сцвярджаюць, што праз маці-францужанку Эмілію Манэ жонка Купалы даводзілася раднёй французскаму мастаку Клоду Манэ.Да 1951 года музей размяшчаўся ў Доме прафсаюзаў, з 1951 па 1959 — у Доме пісьменнікаў.У 1959 году музей Янкі Купалы пераехаў у свой уласны будынак, пабудаваны па праекце архітэктараў Віктара Волчак і Івана Валадзько. Раней на гэтым месцы размяшчаўся дом Янкі Купалы, у ім ён жыў з сям'ёй з 1927 па 1941 гады. Той дом згарэў у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны, а разам з ім — рукапісы паэта, яго архіў і бібліятэка.У музеі сабраны і захоўваюцца рэчы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю Янкі Купалы. Дзякуючы сучасным тэхналогіям, наведвальнікі могуць пазнаёміцца не толькі з "жывымі" экспанатамі, але здзейсніць інтэрактыўныя вандроўкі, пагартаць архіўныя дакументы і далучыцца да гульняў, якія дапамагаюць пагузіцца ў свет творчасці паэта, лепш даведацца пра яго шлях.
7 ліпеня святкуюць дзень нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik кароткую экскурсію па залях Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.
Музей Купалы ў Мінску размешчаны ў самым цэнтры сталіцы. Музей быў адкрыты 20 верасня 1945 года.
Даследчыкі сцвярджаюць, што праз маці-францужанку Эмілію Манэ жонка Купалы даводзілася раднёй французскаму мастаку Клоду Манэ.
Да 1951 года музей размяшчаўся ў Доме прафсаюзаў, з 1951 па 1959 — у Доме пісьменнікаў.
У 1959 году музей Янкі Купалы пераехаў у свой уласны будынак, пабудаваны па праекце архітэктараў Віктара Волчак і Івана Валадзько. Раней на гэтым месцы размяшчаўся дом Янкі Купалы, у ім ён жыў з сям'ёй з 1927 па 1941 гады. Той дом згарэў у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны, а разам з ім — рукапісы паэта, яго архіў і бібліятэка.
У музеі сабраны і захоўваюцца рэчы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю Янкі Купалы. Дзякуючы сучасным тэхналогіям, наведвальнікі могуць пазнаёміцца не толькі з "жывымі" экспанатамі, але здзейсніць інтэрактыўныя вандроўкі, пагартаць архіўныя дакументы і далучыцца да гульняў, якія дапамагаюць пагузіцца ў свет творчасці паэта, лепш даведацца пра яго шлях.
Купалаў дом - Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Музей быў адкрыты 20 верасня 1945 года. Першым дырэктарам была жонка паэта – Уладзіслава Францаўна Луцэвіч.
Гісторыя музея Янкі Купалы ў Мінску налічвае ўжо больш за шэсцьдзесят гадоў. Аднак у будынак, у якім размяшчаецца музей сёння, фонды былі перавезены толькі ў 1959 годзе.
"Пецярбургскае вакно" у музеі - сапраўднае вакно з дома, у якім у пецярбургскі перыяд жыў Янка Купала. За вакном праз фотавыяву адноўлены выгляд двара, які бачыў Купала.
У музеі абноўленыя інтэр'еры працоўнага кабінета і гасцёўні Янкі Купалы. Тут таксама можна паслухаць запісы голасу народнага паэта і паглядзець кінастужку з прыжыццёвымі здымкамі Купалы. Асабліва пільным наведвальнікам, магчыма, пашчасціць пабачыць "прывід" Купалы.
Адзін з самых вядомых вершаў Янкі Купалы для дзяцей - "Хлопчык і лётчык". У прасторы, схаванай за стэндам з вершам і інтэрактыўнай гульнёй - сапраўдная неспадзяванка: выстава мадэляў самалётаў пад шкляной падлогай і магчымасць сапраўднага палёту.
Дом Купалы размяшчаецца ў парку імя Янкі Купалы, дзе ўсталяваны помнік паэту. Музей Янкі Купалы ў Мінску мае філіялы: “Вязынка”, “Ляўкі”, “Яхімаўшчына”, “Акопы”.
Алена Ляшковіч, дырэктар музея Купалы - захавальніца найлепшых традыцый Дома, ініцыятар шматлікіх акцый і мерапрыемстваў па ўшанаванню памяці народнага паэта.