Прэс-канферэнцыя Лукашэнкі, пачатак: пра Трампа, эканоміку і сустрэчы з Пуціным

© Photo : пресс-служба президентаЛукашэнка дае прэс-канферэнцыю прадстаўнікам расійскіх СМІ і блогерам
Лукашэнка дае прэс-канферэнцыю прадстаўнікам расійскіх СМІ і блогерам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За першую гадзіну прэс-канферэнцыі прэзідэнт распавёў, чаму беларусы не багацеюць, не гледзячы на рост тавараабароту, а таксама чаму амерыканцы павінны маліцца на Трампа.

МІНСК, 17 ліс — Sputnik. Беларускі прэзідэнт пазначыў фармат сустрэчы з удзельнікамі прэс-тура ў Беларусь — журналістамі рэгіянальных расійскіх СМІ і блогерамі — як "даверлівы дыялог".

Праца на зямлі - Sputnik Беларусь
Лукашэнка: расійскія рэгіёны выратавалі Саюзную дзяржаву

У сваім уступным слове Лукашэнка адзначыў, што Беларусь — гэта не толькі дранікі, Белавежская пушча, велізарныя самазвалы, яна значна багацейшая і цікавейшая. Расказаць пра гэта і павінны расійскія госці.

Прэзідэнт прызнаўся,  што бачыць шмат знаёмых асоб і што яму асабліва прыемна, што расійскія журналісты наведалі яго малую радзіму.

Пачалі з эканомікі

Першае ж пытанне прэзідэнту датычылася асноўных дасягненняў краіны ў адыходзячым годзе. Лукашэнка прызнаўся, што адыходзячы 2016 год быў не лепшым для краіны, у тым ліку праз значнае зніжэнне тавараабароту з Расіяй.

Лекі - Sputnik Беларусь
Лукашэнка: не ва ўсе праблемы павінны ўмешвацца прэзідэнты

"Сёлетні год не з'яўляецца лепшым. Што да эканомікі — вы разумееце, што адбылося. Расійскі рынак — гэта 50% нашага тавараабароту", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў прэзідэнта, Беларусь за 9 месяцаў страціла каля 3 мільярдаў долараў і па выніках года ВУП можа прасесць на 2% у адносінах да леташніх паказчыкаў.

"Адзіная светлая пляма — гэта што ў фізічных аб'ёмах мы прырастаем", — канстатаваў прэзідэнт.

Пры гэтым на ўзроўні жыцця насельніцтва гэты рост фізічных аб'ёмаў пакуль не адбіваецца.

"Калі браць тое, што можна памацаць рукамі, Беларусь стала вырабляць больш, але багацей мы ад гэтага не сталі", — падкрэсліў ён.

"Тавар саюзнай дзяржавы"

Развіваючы тэму ўзаемадачыненняў з Расіяй, Лукашэнка прапанаваў увесці ў прававую базу паняцце "тавар Саюзнай дзяржавы". Таму што пакуль шмат хто ў Расіі, паводле слоў прэзідэнта, "адгароджваецца ад Беларусі". Хоць адзіны рынак для "велізарнай Расіі не страшны — гэта яна нас лёгка можа паглынуць".

Дзяржаўныя сцягі Беларусі і Расіі - Sputnik Беларусь
Прэзідэнт аб Саюзнай дзяржаве: занадта рамантычнымі мы былі

Выказаўся прэзідэнт і пра крытыку ў дачыненні да паставак "беларускіх крэветак і селядца".

"Мы з часоў Савецкага Саюза пастаўляем іх", — сказаў Лукашэнка і падкрэсліў, што рыба перапрацоўваецца і толькі потым прадаецца.

"Сажалкавай і рачной рыбы ў нас дастаткова. Як прыедзеце восенню ў наступны раз — адвязем на кірмаш, дзе сваю рыбу прадаем. Я сам гэта ведаю і бачу, расіяне таксама прыязджаюць і закупляюць", — сказаў на заканчэнне Лукашэнка.

На думку прэзідэнта, увесь комплекс двухбаковых адносін будзе абмеркаваны ў час сустрэчы з Уладзімірам Пуціным 22 лістапада.

Маліцца на Трампа

Пракаментаваў Лукашэнка, па просьбе ўдзельнікаў прэс-тура, і вынікі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША. На думку прэзідэнта, амерыканцы павінны маліцца, што ў прэзыдэнцкіх выбарах ЗША перамог Дональд Трамп, а не Хілары Клінтан.

Лукашэнка на прэс-канферэнцыі 17 лістапада - Sputnik Беларусь
Прэзідэнт: Беларусь ніколі не была падбухторшчыкам беспарадкаў у Еўропе

"Раю спыніць ажыятаж і маліцца Богу, што не Клінтан, а Трамп. Ён жорсткі і праамерыканскі. Будзе бачыць Амерыку перш за ўсё. Трэба яшчэ падумаць, якое будзе ў нас месца для краіны", — сказаў Лукашэнка.

Па словах прэзідэнта, Трамп перамог праз тое, што грамадзяне ЗША стаміліся ад "рафінаваных палітыкаў" і вырашэння не ўнутраных праблем краіны, а вонкавых. Лукашэнка падкрэсліў, што выбар рабіў сярэдні і рабочы клас.

…І пра спорт

Беларускі прэзідэнт выказаўся і аб допінгавых скандалах у спорце. На яго думку, назіраецца моцны ціск на некаторыя дзяржавы ў сферы спорту, і ён лічыць недапушчальным вінаваціць цэлыя краіны за допінг без важкіх аргументаў. Ціск, у прыватнасці, скіраваны на Расію і Беларусь.

Беларускія грошы - Sputnik Беларусь
Лукашэнка: калі пачнем махлярыць з заробкам, людзі страцяць працу

"Ідзе вельмі моцны ўціск. Я даўно пагружаны ў гэтыя праблемы і заўжды задаваўся пытаннем: некаторыя замежныя спартсмены, якім з-за ўзросту ўжо пара на пенсію, а яны становяцца чэмпіёнамі, а некаторыя жанчыны падобныя на мужыкоў. Зразумела, адкуль гэта", — сказаў прэзідэнт і дадаў, што "мы ў стане перамагаць без усялякіх допінгаў і медыцынскіх прэпаратаў".

Лукашэнка таксама распавёў, што вынас беларускай паралімпійскай дэлегацыяй у Рыа расійскага сцяга быў акцыяй падтрымкі, і Беларусь не магла паступіць інакш. Хоць прызнаўся, што адчувае расчараванне, што не ўсё на цырымоніі адкрыцця атрымалася так, як было запланавана. "Наваліліся на гэтых небарак і проста з мясам вырвалі расійскі сцяг, але спрацаваў другі варыянт, наш чалавек дастаў другі сцяг і разгарнуў яго над калонай. Гэта была дэманстрацыя нашага адзінства. Мы славяне і павінны падтрымліваць адзін аднаго. Няхай дробны сімвал, але як прагучаў!" —падкрэсліў прэзідэнт.

Паводле слоў Лукашэнкі, не падтрымаць у гэтай сітуацыі расійскіх паралімпійцаў беларускі бок не мог.

Прэс-канферэнцыя кіраўніка дзяржавы расійскім СМІ і блогерам праходзіць у чацвер у Мінску.

Стужка навiн
0