Відэа

Музейныя планы - 2017: арнат са слуцкіх паясоў, квэсты і рэвалюцыя

Чым здзівяць музеі ў гэтым годзе, якіх адкрыццяў чакаць дапытліваму музейнаму наведвальніку - пра гэта гаварылі на прэс-канферэнцыі ў ММПЦ Sputnik.

Асаблівай тэмай 2017 года стане, вядома ж, 100-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі. У доме-музеі I з'езда РСДРП пачынаючы з гадавіны лютаўскай рэвалюцыі экспазіцыя аб 1917 будзе мяняцца кожны месяц. Менавіта так тут будзе распавядацца пра тое, чым жыў рэвалюцыйны Мінск у гэтыя дні роўна 100 гадоў таму.

"Паказ 1917 года мы плануем вельмі дэтальным. Гэта будуць невялікія тэматычныя выставы, якія будуць распавядаць пра падзеі, якія адбываліся 100 гадоў таму ў Мінску ў гэты час. Лістапад стане вялікай тоўстай кропкай у гэтым праекце — гэтую выставу мы пакуль умоўна называем "1917", — распавёў дырэктар музея 1 з'езда РСДРП Сяргей Рэчкін на прэсканферэнцыі ў міжнародным прэс-цэнтры Sputnik.

Адкрыццё выставы А.Кузьміча ў Пекіне - Sputnik Беларусь
Цэнтр беларускай культуры адкрыюць у Пекіне

Падарункі для сяброў

Тым жа, хто не згодны чакаць доўга, можна наведаць дзеючую выставу ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці, якая прысвечана 25-годдзю дыпламатычных адносін Кітайскай народнай рэспублікі і Беларусі. На ёй прадстаўлены унікальныя падарункі, якія атрымлівалі кіраўнікі дзяржаў, вышэйшыя чыноўнікі пры абменных візітах.

"Не гледзячы на тое, што музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці знаходзіцца ў Адміністрацыі прэзідэнта, ахоўным аб'екце, патрапіць у яго не складана. Для гэтага ўсяго толькі неабходны пашпарт", — распавёў дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Алег Рыжкоў.

Паводле яго слоў, колькасць і ўзровень прадстаўленых экспанатаў кажа аб трывалых сяброўскіх адносінах паміж нашымі краінамі — такія падарункі дорацца толькі сябрам.

Нацыянальны гістарычны музей Беларусі - Sputnik Беларусь
Унікальны арнат прадставяць у Нацыяльным гістарычным музее

Ювелірная рэстаўрацыя

Зусім хутка ў Нацыянальным гістарычным музеі адбудзецца прэзентацыя унікальнага арната (строя каталіцкага святара) канца XVIII стагоддзя, які цалкам упрыгожаны слуцкімі паясамі.

"Можна будзе ўразіцца не толькі майстэрствам старажытных умельцаў, але і працай нашага рэстаўратара, які зрабіў найтанчэйшую, па-сапраўднаму ювелірную працу", — распавёў Алег Рыжкоў.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь
Бясплатныя квіткі ў музей падораць за партыю на піяніна

Квэст для ўсёй сям'і

Па словах навуковага супрацоўніка аддзела музейнай камунікацыі Дар'і Вострагаловай, гістарычны музей становіцца ўсё больш інтэрактыўным.

"Сюды можна прыходзіць ўсёй сям'ёй, лепш за ўсё ў выходныя. Тут знойдзецца занятак па душы і для дзяцей і для бацькоў. Для дарослых — экскурсійная праграма, для дзяцей — інтэрактыўная, потым можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе, пасля разам паслухаць казкі з беларускімі пісьменнікамі (заўтра, напрыклад, у музеі будзе чытаць казкі Алена Масла). Мы б хацелі, каб музей быў месцам сямейнага адпачынку", — патлумачыла яна.

Ну а самыя адданыя прыхільнікі гісторыі могуць праверыць свае сілы, паўдзельнічаўшы ў музейным квэсце.

"У нас ужо ёсць некалькі квэстаў — і па музеі, і па горадзе. Яны выклікаюць усё большую цікавасць у публікі, — мы плануем пашыраць іх колькасць. У музея некалькі філіялаў, і ў нашых планах ствараць квэсты, якія б іх аб'ядналі", — распавяла Дар'я Вострагаловая.

"Мы ўважліва адсочваем, як людзі карыстаюцца нашымі квэстамі — дык вось, у іх гулялі нават у навагоднюю ноч", — дадаў Алег Рыжкоў.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі