У Гродне прайшоў баль у стылі XIX стагоддзя

Падпісацца
Дамы пахваліліся ўборамі і пышнымі спадніцамі, а кавалеры — уменнем танцаваць кадрыль, мазурку і вальс.

Вікторыя Салаўёва, Sputnik.

"Мадмуазель, вы такая прыгожая, дазвольце вас ангажаваць на вальс!" — такія прамовы можна было чуць у сенатарскай зале Новага замка ў Гродне 22 красавіка. Тут прайшла рэканструкцыя аднаго з самых прыгожых баляў, падчас якога можна было не толькі ўбачыць старадаўнія танцы, але і ацаніць пышнасць жаночых спадніц і моду тых часоў.

Спадніцы кіравалі балем

Спадніцы чым пышней, тым лепш, а сукенкі толькі да падлогі — такім стала галоўнае правіла дрэс-кода для дам. Перад прыездам кожная госця вывучыла модныя тэндэнцыі сярэдзіны XIX стагоддзя, а затым пашыла, перарабіла або ўзяла напракат сукенку, якія адпавядала ўсім трэндам. Тады паненкі стараліся перафрантаваць канкурэнтак у шырыні і пышнасці спадніц.

У гэты раз госці патрапілі у 1761 год, на баль з нагоды імянінаў Тэафіліі Канстанцыі Радзівіл, сястры князя Пане Каханку. - Sputnik Беларусь
Фота
Баль у Мірскім замку: на імянінах у Тэафіліі Канстанцыі Радзівіл

У гэты дзень у кожнай сучаснай прыгажуні пад доўгай сукенкай хаваўся жорсткі крыналін — канструкцыя пад спадніцай на кольцах, якая дазваляе трымаць пышную форму. Каб прыгажуні маглі прадэманстраваць свецкаму грамадству новыя ўборы, у тыя часы нават з'явілася новае паняцце — крыналінавы баль. Менавіта такі праходзіў у Новым замку Гродна.

Як распавёў арганізатар гродзенскага балю Мікіта Іваноўскі, у Беларусі гістарычныя крыналінавыя танцавальныя вечары праводзяць вельмі рэдка, таму што складана знайсці прасторную залю. Бо толькі адной даме з усімі яе спадніцамі патрабуецца ў шырыню як мінімум метра два, а часам і тры.

Свецкія львіцы пра этыкет на балі

Гэты баль можна было прыраўняць да моднага паказу прыгожых старадаўніх нарадаў. Бо сукенкі некаторых удзельніц у прамым сэнсе слова сышлі са старадаўніх партрэтаў. Напрыклад, Іна Галаванёва з Мінска спецыяльна да гродзенскага свецкага мерапрыемства пашыла копію ўбору венгерскай баранэсы Каталін Радак. Верхняя частка сукенкі — гэта дакладная рэканструкцыя.

Фэст у гонар святога Казіміра Казюкі ў Гродне - Sputnik Беларусь
Расійскі блогер: Гродна мог бы быць як Піцер ці Львоў

"Па правілах, усе сукенкі трэба шыць толькі з натуральных тканін. Напрыклад, я выкарыстоўвала бавоўну, шоўк, карункі. Сярэбраную нітку для дэкору прыйшлося замяніць на сінтэтычную", — распавяла Іна, у якой у гардэробе больш за дзесятак бальных сукенак, а крыналінавая стала другой.

Дзяўчына расказала правілы этыкету старадаўніх баляў. Напрыклад, прыкметай кепскага тону ў тыя часы лічылася апранаць крыналінавую сукенку без ніжніх спадніц. У такім выпадку жорсткі каркас прасвечваецца, а нарад выглядае не так элегантна. А вось накрухмаленыя ніжнія спадніцы не толькі хавалі каркас крыналінаў, але давалі той самы загадкавы шолах падчас руху.

У тыя часы перад паходам на баль кожная прыгажуня рабіла прычоску, упрыгожваючы валасы кветкамі, карункамі або дыядэмамі. Абавязковымі былі пальчаткі, у якіх павінны былі хадзіць не толькі дамы, але і кавалеры. Чаму?

"Даме з'явіцца на баль без пальчатак — тое ж самае, што забыцца надзець сукенку. Так патрабаваў этыкет таго часу", — тлумачаць удзельніцы.

Дзяўчыны дапаўнялі вобраз упрыгожваннямі, біжутэрыяй, у руках трымалі невялікія сумачкі і вееры. Многія стараліся нават капіяваць паводзіны свецкіх ільвіц старадаўняй эпохі. Напрыклад, паважаючай сябе даме нельга было падымаць сукенку вышэй шчыкалаткі. "Так робяць толькі сучасныя нявесты", — казалі прыгажуні.

Контрданс "Масква" і іспанскі вальс

Скульптар Уладзімір Панцялееў ўсталёўвае жабку-падарожніцу пасля рамонту - Sputnik Беларусь
Жабка-падарожніца стала грашовым талісманам для турыстаў у Гродна

Гродзенскі крыналінавы баль стаў першым у абласным цэнтры і прайшоў з шырокім размахам. На яго прыехала амаль 40 чалавек з Гродна, Мінска, Гомеля і Кракава. Усе — удзельнікі студый гістарычнага танца. Да баля яны рыхтаваліся некалькі тыдняў.

Арганізатары загадзя склалі спіс танцавальных кампазіцый балю і выклалі ў адкрытай групе ў сацыяльнай сетцы схемы выканання, каб у гасцей вечара была магчымасць іх развучыць. У гэты вечар танцавалі вальсы, кадрылі, мазуркі, якія выконваліся на крыналінавых балях той эпохі. Усяго — 18 танцавальных кампазіцый, сярод якіх паланэз, Контрданс "Масква", цыганская полька, "Іспанскі вальс".

Цікавая дэталь, якую узялі з мінулых стагоддзяў, — спецыяльная кніжачка для ангажавання партнёраў. Такую атрымалі ўсе ўдзельнікі балю, каб загадзя запісаць, з кім яны дамовіліся танцаваць трэцюю мазурку або апошні вальс.

Па словах арганізатара, ён хоча адрадзіць бальную традыцыю ў Гродне і праводзіць падобныя балі хоць бы раз у год.

© Sputnik / Антон КлимкоУ Беларусі такія балі праходзяць нячаста, таму што патрэбна прасторная зала, здольная змясціць прыгажунь з іх шматлікімі спадніцамі.
У Беларусі такія балі праходзяць нячаста, таму што патрэбна прасторная зала, здольная змясціць прыгажунь з іх шматлікімі спадніцамі. - Sputnik Беларусь
1/13
У Беларусі такія балі праходзяць нячаста, таму што патрэбна прасторная зала, здольная змясціць прыгажунь з іх шматлікімі спадніцамі.
© Sputnik / Антон КлимкоАрганізатары строга патрабавалі выконваць дрэс-код, каб удзельнікі цалкам пагрузіліся ў атмасферу эпохі.
Арганізатары строга патрабавалі выконваць дрэс-код, каб удзельнікі цалкам пагрузіліся ў атмасферу эпохі. - Sputnik Беларусь
2/13
Арганізатары строга патрабавалі выконваць дрэс-код, каб удзельнікі цалкам пагрузіліся ў атмасферу эпохі.
© Sputnik / Антон КлимкоУ Новым замку праходзіў не звычайны, а крыналінавы баль. На які дамы прыбіраюцца толькі ў пышныя сукенкі, аб'ём якім надае крыналін.
У Новым замку праходзіў не звычайны, а крыналінавы баль. На які дамы прыбіраюцца толькі ў пышныя сукенкі, аб'ём якім надае крыналін. - Sputnik Беларусь
3/13
У Новым замку праходзіў не звычайны, а крыналінавы баль. На які дамы прыбіраюцца толькі ў пышныя сукенкі, аб'ём якім надае крыналін.
© Sputnik / Антон КлимкоНа балі паказалі гістарычныя танцы.
На балі паказалі гістарычныя танцы. - Sputnik Беларусь
4/13
На балі паказалі гістарычныя танцы.
© Sputnik / Антон КлимкоГучалі мазуркі, полькі, вальсы.
Гучалі мазуркі, полькі, вальсы. - Sputnik Беларусь
5/13
Гучалі мазуркі, полькі, вальсы.
© Sputnik / Антон КлимкоНекаторыя кампазіцыі былі даволі жвавымі.
Некаторыя кампазіцыі былі даволі жвавымі. - Sputnik Беларусь
6/13
Некаторыя кампазіцыі былі даволі жвавымі.
© Sputnik / Антон КлимкоУ перапынках дамы чыталі свежы выпуск свецкіх навін.
У перапынках дамы чыталі свежы выпуск свецкіх навін. - Sputnik Беларусь
7/13
У перапынках дамы чыталі свежы выпуск свецкіх навін.
© Sputnik / Антон КлимкоУ пышнай крыналінавай сукенцы кожная дзяўчына распроствае плечы і адчувае сябе каралевай.
У пышнай крыналінавай сукенцы кожная дзяўчына распроствае плечы і адчувае сябе каралевай. - Sputnik Беларусь
8/13
У пышнай крыналінавай сукенцы кожная дзяўчына распроствае плечы і адчувае сябе каралевай.
© Sputnik / Антон КлимкоАбавязковы атрыбут балю - пальчаткі.
Абавязковы атрыбут балю - пальчаткі. - Sputnik Беларусь
9/13
Абавязковы атрыбут балю - пальчаткі.
© Sputnik / Антон КлимкоГутаркі свецкага грамадства сярэдзіны XIX стагоддзя. Замест Instаgram разглядаюць альбомы з малюнкамі.
Гутаркі свецкага грамадства сярэдзіны XIX стагоддзя. Замест Instаgram разглядаюць альбомы з малюнкамі. - Sputnik Беларусь
10/13
Гутаркі свецкага грамадства сярэдзіны XIX стагоддзя. Замест Instаgram разглядаюць альбомы з малюнкамі.
© Sputnik / Антон КлимкоМініяцюрная запісная кніжка была ў кожнай свецкай дамы. У такія прыхільнікі прыгажунь запісвалі палкія прызнання і вершы.
Мініяцюрная запісная кніжка была ў кожнай свецкай дамы. У такія прыхільнікі прыгажунь запісвалі палкія прызнання і вершы. - Sputnik Беларусь
11/13
Мініяцюрная запісная кніжка была ў кожнай свецкай дамы. У такія прыхільнікі прыгажунь запісвалі палкія прызнання і вершы.
© Sputnik / Антон КлимкоШмат хто на баль прыехаў парамі. У перапынках яны шпацыравалі, узяўшыся пад руку, па калідорах Новага замка.
Шмат хто на баль прыехаў парамі. У перапынках яны шпацыравалі, узяўшыся пад руку, па калідорах Новага замка. - Sputnik Беларусь
12/13
Шмат хто на баль прыехаў парамі. У перапынках яны шпацыравалі, узяўшыся пад руку, па калідорах Новага замка.
© Sputnik / Антон КлимкоТакі ўбор насіла венгерская баранэса Каталін Радак ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Станік сукенкі - дакладная рэканструкцыя ўбору прыгажуні, партрэт якой захоўваецца ў прыватнай калекцыі.
Такі ўбор насіла венгерская баранэса Каталін Радак ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Станік сукенкі - дакладная рэканструкцыя ўбору прыгажуні, партрэт якой захоўваецца ў прыватнай калекцыі. - Sputnik Беларусь
13/13
Такі ўбор насіла венгерская баранэса Каталін Радак ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Станік сукенкі - дакладная рэканструкцыя ўбору прыгажуні, партрэт якой захоўваецца ў прыватнай калекцыі.
Стужка навiн
0