"Залатую калекцыю беларускага жывапісу" можна ўбачыць у Мінску

© Photo : Арганізатараў праектуЭкускурсія Мікіты Моніча па выставе "Мастак і горад"
Экускурсія Мікіты Моніча па выставе Мастак і горад - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выстава "Мастак і горад" чарговы раз адкрылася ў Мінску на плошчы Якуба Коласа.

МІНСК, 28 кра — Sputnik. Мастацкі праект "Мастак і горад" 27 красавіка адкрыўся ў Мінску на плошчы Якуба Коласа. Гэтым разам выстава праходзіць пад назвай "Залатая калекцыя беларускага жывапісу і графікі".

Карціны Марка Шагала - Sputnik Беларусь
Шагал, Суцін і Бакст упершыню ў Мінску пад адным дахам

Пад час адкрыцця мастацкага праекту спецыяльна для ўсіх жадаючых экскурсію па выставе правёў вядомы мастацтвазнаўца Мікіта Моніч.

Сёлета праект прадстаўляе працы 35 самых рознабаковых беларускіх аўтараў. Цягам 4 месяцаў наведвальнікі змогуць убачыць працы Зоі Ліцвінавай, Гаўрыіла Вашчанкі, Леаніда Хобатава і шматлікіх іншых яскравых прадстаўнікоў беларускай мастацкай школы.

Такая колькасць мастакоў ніколі раней не выстаўлялася ў рамках праекта на плошчы Якуба Коласа. Прадстаўленыя працы адлюстроўваюць прыхільнасць беларускіх мастакоў і графікаў розным творчым поглядам і традыцыям.

Бязвізавая прывабнасць Беларусі ў гэтым годзе знайшла сваё адлюстраванне і ў праекце "Мастак і горад". Усе жывапісныя працы суправаджаюцца апісаннем і біяграфіяй мастакоў на трох мовах — англійскай, беларускай і рускай.

Мастацтвазнаўца: Марк Шагал ня быў патрэбны Савецкаму Саюзу - Sputnik Беларусь
Мастацтвазнаўца: Марк Шагал не быў патрэбны Савецкаму Саюзу

Праект "Мастак і горад" праходзіць у рамках Рэспубліканскай выставы сучаснага мастацтва, якая прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала.

Бясплатна паглядзець на рэпрадукцыі прац яркіх прадстаўнікоў беларускага жывапісу і графікі можа любы ахвотны да 9 верасня.

У мінулым годзе выставу пад адкрытым небам, па падліках МУС Беларусі, за час дзеяння праекта на плошчы Якуба Коласа наведалі прыбліза 2 мільёны чалавек.

Стужка навiн
0