Дзень Швецыі пройдзе 3 чэрвеня ў Мінску

© Sputnik / Роман ШантарСцяг Швецыі
Сцяг Швецыі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На фестывалі можна будзе пачуць хіты ABBA, пачытаць казкі ў перакладзе на беларускую мову і адчуць сябе вікінгам.

МІНСК, 29 мая — Sputnik. З 29 мая па 3 чэрвеня ў Мінску пройдзе Тыдзень Швецыі, які завяршыцца ў суботу масавым святкаваннем Дня Швецыі на плошчы Свабоды, паведамілі Sputnik у шведскай дыпмісіі.

Канцэртная пляцоўка

Кінапаказ, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Тыдзень шведскага кіно пройдзе ў Мінску

З галоўнай сцэны на плошчы Свабоды з 13:00 і да 18:00 прагучаць шведская музыка ў выкананні хора Concordia і сімфанічнага трыа "Вытокі". Улюбёныя хіты ABBA, Ace of Base, Roxette, The Cardigans выканае кавер-бэнд Пятра Клюева. Танцавальны гурт "Legion Street Dancers" запаліць публіку брэйк- і хіп-хоп кампазіцыямі ў сучасных шведскіх рытмах. 

Гасцей мерапрыемства таксама чакаюць разнастайныя інтэрактыўныя гульні з каштоўнымі прызамі ад спонсараў. Кульмінацыяй святкавання стане вечаровы канцэрт з удзелам зорак шведскай папулярнай музыкі — гурта Secret Service. Перад канцэртам Secret Service выступяць беларускія ўдзельнікі Еўрабачання 2017 — гурт Naviband. Пачатак канцэрта ў 20:00.

Пляцоўка ў Музычным завулку

Мірскі замак - Sputnik Беларусь
Мірскі замак прадстаўляе праект пра Беларусь у Паўночных войнах

На культурнай пляцоўцы (у дворыку з фантанам, Музычны завулак 1/2) адбудзецца прэзентацыя паэтычнага зборніка шведскага Нобелеўскага лаўрэата Тумаса Транстромера на беларускай мове. Прэзентацыю наведае ўдава паэта Моніка Транстромер, а таксама шведскі даследчык Ніклас Шолер, які пазнаёміць беларусаў з творчасцю Нобелеўскага лаўрэата.

Таксама можна будзе ўбачыць выставу Шведскага Інстытута "Жыццёвая мазаіка" і паглядзець пастаноўку па п'есе Стрындберга "Фрокен Жулі". Усіх, хто завітае ў дворык з фантанам, будзе чакаць цікавая літаратурная віктарына з прызамі для пераможцаў.

Сярэдзіна лета ў Швецыі

У дворыку гатэля "Манастырскі" адбудзецца прэзентацыя навучальных праграм Шведскага Інстытута і Стакгольмскай школы эканомікі. Любы жадаючы зможа наведаць майстар-клас па традыцыях святкавання Сярэдзіны лета ў Швецыі, узяць удзел ва ўроку шведскай мовы, а таксама паспытаць шчасця ў латарэі "Спазнай Швецыю".

Дзіцячая пляцоўка

Фестываль Легенды нарвежскіх вікінгаў у Петрапаўлаўскай крэпасці - Sputnik Беларусь
Вікінгі пакінулі ў Беларусі буйны гандлёвы фарпост

На арт-тэрасе Канцэртнай залы "Верхні горад" адбудуцца дзіцячыя спектаклі, чытанні і майстар-класы па матывах шведскіх казак пра Піпі Доўгую Панчоху, Маму Му і Крумкача, Пэтсана і Фіндуса, Віту Белую Крэску і Снежнага чалавека.

Кніжкі пра гэтых шведскіх персанажаў у перакладзе на беларускую мову будуць прадавацца на плошчы. Для дзетак будзе арганiзавана фотазона i прапанаваны аквагрым. З другога боку плошчы, каля гарадскiх вагаў размясцiцца дзiцячая гульнявая зона кампанii "Палессе".

Скандынаўская хада

На спартовай пляцоўцы (перад рэстаранам "Рэнесанс") можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе па флорболе, далучыцца да трэніроўкі ад фітнэс-трэнераў, узяць удзел у турніры па настольным хакеі і тэнісе, а таксама заняцца скандынаўскай хадой.

Гісторыя Швецыі

Рэканструкцыя ваенна-гістарычных падзей, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Беларуская дзяржаўнасць фарміравалася без нарманскага ўплыву

На інфармацыйнай пляцоўцы (каля Ратушы з боку вуліцы Леніна) можна будзе атрымаць брашуры, прысвечаныя гісторыі, культуры і традыцыям Швецыі, а таксама пазнаёміцца з працамі пераможцаў фотаконкурсаў "Швецыя вачыма беларусаў" і "Швецыя ў Беларусі", арганізаваных Пасольствам Швецыі.

На Дні Швецыі таксама раскінецца Алея майстроў (з боку вул. Леніна перад барам "Свабоды 4"), дзе рамеснікі будуць праводзіць майстар-класы і прадаваць вырабы ручной працы, традыцыйныя для шведаў і беларусаў. 

Клуб рэканструктараў пазнаёміць беларусаў з рыштункам, гульнямі і традыцыямі вікінгаў.

Стужка навiн
0