Як будзе працаваць мінскае метро ў Дзень горада

© Photo : Минский метрополитенСтанцыя метро "Кастрычніцкая"
Станцыя метро Кастрычніцкая - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У бліжэйшыя суботу і нядзелю ў беларускай сталіцы пройдуць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 950-годдзю горада.

МІНСК, 4 вер — Sputnik. Графік работы Мінскага метрапалітэна зменіцца ў сувязі з правядзеннем 9 і 10 верасня святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада.

Карту ВКЛ XVII стагоддзя прэзентуюць у Мінску - Sputnik Беларусь
Карту ВКЛ XVII стагоддзя прэзентуюць у Мінску

9 верасня цягнікі пойдуць па графіку суботняга дня. З 20:00 да 24:00 інтэрвал руху цягнікоў на абедзвюх лініях складзе тры хвіліны, паведамілі ў сталічным метрапалітэне.

10 верасня метро будзе працаваць па графіку нядзелі, аднак з некаторымі зменамі. З 08:00 і да 17:00 інтэрвал руху цягнікоў па абедзвюх лініях складзе чатыры хвіліны.

Калі пасажырапаток у метрапалітэне павялічыцца, прадугледжаны рэзерв па абедзвюх лініях, які зможа аператыўна падлучыцца да перавозак.

Чытайце таксама:

У Мінску пакажуць шоў спяваючых фантанаў і паветраных шароў >>

Да юбілею Мінска выпекуць велізарны торт, якога хопіць усім >>

Што чакае наведвальнікаў у "Вераснёвую ноч" у мастацкім музеі >>

На выставе ў БДУ пакажуць клад XVII стагоддзя >>

Стужка навiн
0