Студэнты Віленскага ўніверсітэта ўвосень 1817 года заснавалі таемнае патрыятычнае таварыства філаматаў (з грэчаскай мовы рhilomathes — аматар ведаў — Sputnik). Ініцыятарамі стварэння згуртавання сталі Тамаш Зан, Адам Міцкевіч, Язэп Яжоўскі, Анупрэй Петрашкевіч і Францішак Малеўскі.У 1820 годзе ўтварылася роднаснае таварыства філарэтаў — прыхільнікаў дабрачыннасці, кіраўнікамі якога былі філаматы.Уступ у таварыства быў рэгламэнтаваны адмысловым парадкам: малады чалавек павінен быў адказаць пісьмова на шэраг пытанняў і падаць падрабязную аўтабіяграфію. Таксама абавязковай была рэкамэндацыя аднаго з сяброў згуртавання. Новы сябр даваў клятву, што будзе выконваць усе абавязкі, ускладзеныя на яго статутам.У 1823 годзе згуртаванне было выкрытае ўладамі, а члены таварстываў філаматаў і філарэтаў аказаліся за кратамі. Пасля судовага разбіральніцтва многія былі пакараныя турмой і высылкай.Дзейнасць таварыстваў філаматаў і філарэтаў пакінула значны след у беларускай культуры. Сябры таварыства ставілі пачаткова перад сабою культурна-асветніцкія задачы: збіралі песні, паданні, легенды, апісвалі абрады і звычаі беларусаў. Паступова іх дзейнасць набыла і сацыяльна-палітычны накірунак.Многія з філаматаў і філарэтаў пазней здабылі славу ў розных галінах дзейнасці. Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан сталі вядомымі паэтамі. Ігнат Дамейка ў эміграцыі стаў вядомым вучоным-геолагам, нацыянальным героем Чылі.З нагоды святочнага юбілею Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры зладзіў адмысловую экскурсію па месцах, якія звязаны з найбольш вядомымі асобамі таемнага згуртавання.
беларусь, наваградак, завоссе, карэлічы, туганавічы, адам міцкевіч, ігнат дамейка, ян чачот, тамаш зан, дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, філаматы, філарэты
беларусь, наваградак, завоссе, карэлічы, туганавічы, адам міцкевіч, ігнат дамейка, ян чачот, тамаш зан, дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, філаматы, філарэты
Літаратурнае падарожжа па слядах філаматаў і філарэтаў
Беларусь адзначае гэтай восенню 200-годдзе з даты ўтварэння тайнай суполкі філаматаў у Віленскім універсітэце.
Студэнты Віленскага ўніверсітэта ўвосень 1817 года заснавалі таемнае патрыятычнае таварыства філаматаў (з грэчаскай мовы рhilomathes — аматар ведаў — Sputnik). Ініцыятарамі стварэння згуртавання сталі Тамаш Зан, Адам Міцкевіч, Язэп Яжоўскі, Анупрэй Петрашкевіч і Францішак Малеўскі.
У 1820 годзе ўтварылася роднаснае таварыства філарэтаў — прыхільнікаў дабрачыннасці, кіраўнікамі якога былі філаматы.
Уступ у таварыства быў рэгламэнтаваны адмысловым парадкам: малады чалавек павінен быў адказаць пісьмова на шэраг пытанняў і падаць падрабязную аўтабіяграфію. Таксама абавязковай была рэкамэндацыя аднаго з сяброў згуртавання. Новы сябр даваў клятву, што будзе выконваць усе абавязкі, ускладзеныя на яго статутам.
У 1823 годзе згуртаванне было выкрытае ўладамі, а члены таварстываў філаматаў і філарэтаў аказаліся за кратамі. Пасля судовага разбіральніцтва многія былі пакараныя турмой і высылкай.
Дзейнасць таварыстваў філаматаў і філарэтаў пакінула значны след у беларускай культуры. Сябры таварыства ставілі пачаткова перад сабою культурна-асветніцкія задачы: збіралі песні, паданні, легенды, апісвалі абрады і звычаі беларусаў. Паступова іх дзейнасць набыла і сацыяльна-палітычны накірунак.
Многія з філаматаў і філарэтаў пазней здабылі славу ў розных галінах дзейнасці. Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан сталі вядомымі паэтамі. Ігнат Дамейка ў эміграцыі стаў вядомым вучоным-геолагам, нацыянальным героем Чылі.
З нагоды святочнага юбілею Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры зладзіў адмысловую экскурсію па месцах, якія звязаны з найбольш вядомымі асобамі таемнага згуртавання.
Сядзіба Міцкевічаў была знішчана падчас Першай сусветнай вайны. Дом аднавілі да 200-годдзя з дня нараджэння паэта. За аснову быў узяты малюнак Э. Паўловіча, мастака з Наваградка, які ён зрабіў летам 1843 года.
Туганавіцкі парк лічыцца класічным узорам пейзажнай паркавай архітэктуры перыяду рамантызму. Менавіта ў гэтым парку Адам Міцкевіч шпацыраваў са сваёй першай каханай Марыляй Верашчакай.
У 1815—1820 гадах Туганавіцкімі гасцямі часта былі Адам Міцкевіч, Тамаш Зан, Ян Чачот, Ігнат Дамейка. Зараз помнік прыроды і гісторыі знаходзіцца ў занядбаным стане.
Недалёка ад парка ва ўрочышчы Кут у лясным масіве ляжыць валун — "камень філарэтаў", каля якога А. Міцкевіч, яго сябры Т. Зан, Я. Чачот, І. Дамейка, Ю. Яжэўскі, Ф. Малеўскі і іншыя таемна сустракаліся.
Наступны пункт вандроўкі - Наваградак. Дом, які пабудаваў бацька Адама Міцкевіча, быў знішчаны. Сучасны адноўлены выгляд ён набыў у 1990 годзе пасля рэканструкцыі.
Напрыканцы вандроўкі падарожнікі завіталі ў Карэлічы, дзе стаіць помнік Яну Чачоту. Дзейнасць сябра філаматаў складана пераацаніць, бо Ян Чачот быў адным з першых збіральнікаў беларускага фальклора.