Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Валянціна Елізар'ева з юбілеем

© Photo : Никита ФедосикВалянцін Елізар'еў
Валянцін Елізар'еў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Народны артыст СССР, знакаміты балетмайстар і харэограф Валянцін Елізар'еў адзначае сёння 70-годдзе.

МІНСК, 30 кас — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Валянціна Елізар'ева з юбілеем.

Валянцін Елізар'еў на рэпетыцыі балета Спартак - Sputnik Беларусь
Фота
Елізар'еў: юбілейны "Спартак" буду глядзець з будкі асвятляльнікаў

"Ваша імя непарыўна звязана са станаўленнем, вышэйшымі дасягненнямі і сусветным прызнаннем беларускага балета. Створаныя Вамі спектаклі ўвайшлі ў залаты фонд нацыянальнай харэаграфіі, карыстаюцца нязменным поспехам і выклікаюць незабыўныя ўражанні ў гледачоў", — адзначыў прэзідэнт у віншаванні.

Ён падкрэсліў, што Валянцін Елізар'еў — прыклад шматгадовага самаадданага служэння мастацтву. Сёння ўсе сілы харэографа накіраваны на выхаванне новых майстроў сцэны, якія дастойна прадстаўляюць Беларусь на прэстыжных міжнародных конкурсах, дзе атрымліваюць самыя высокія ўзнагароды.

Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што талент, энергія і натхненне знакамітага балетмайстра будуць і ў далейшым садзейнічаць росквіту айчыннай культуры.

Балетмайстр Валянцін Елізар'еў - Sputnik Беларусь
Імя беларускага балета

Валянцін Елізар'еў прысвяціў беларускаму балету больш за 35 гадоў.

У 1973 годзе адзін з таленавітых выпускнікоў Ленінградскай дзяржаўнай кансерваторыі М. А. Рымскага-Корсакава, які яшчэ падчас вучобы стаў лаўрэатам Усесаюзнага конкурсу балетмайстраў у Маскве, быў запрошаны ў Мінск у тэатр оперы і балета БССР на пасаду галоўнага балетмайстра. Як неаднаразова прызнаваўся балетмайстар ў сваіх інтэрв'ю, спачатку ён думаў, што надоўга ў Мінску не затрымаецца, але так атрымалася, што застаўся тут на ўсё жыццё.

© Sputnik / А. Дмитриев / Перайсці ў медыябанкВалянцін Елізар"еў - галоўны балетмайстар Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР, 1976 год.
Валентин Елизарьев - главный балетмейстер Государственного академического Большого театра оперы и балеты БССР, 1976 год - Sputnik Беларусь
Валянцін Елізар"еў - галоўны балетмайстар Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР, 1976 год.

На беларускай сцэне Валянцін Елізар'еў паставіў балеты "Кармэн-сюіта" (1974), "Стварэнне свету" (1976), "Тыль Уленшпігель" (1978, 2004) "Спартак" (1980), "Шчаўкунок" (1982), "Карміна Бурана "(1983), "Балеро" (1984), "Вясна святая" (1986, 1997), "Рамэа і Джульета" (1988),"Дон Кіхот" (1989), "Страсці (Рагнеда)" (1995), "Жар-птушка" (1998), "Спячая прыгажуня" (2001), якія сталі эпохай у развіцці нацыянальнага харэаграфічнага мастацтва. Многія з іх зрабіліся візітоўкамі беларускага мастацтва за мяжой, а імя харэографа стала адным з найважнейшых імёнаў беларускага балета.

Беларускі харэограф, народны артыст СССР Валянцін Елізар'еў - Sputnik Беларусь
Радыё
Елізар'еў: акрамя "Спартака", прапаноў ад нашага тэатра ў мяне няма

Валянцін Елізар'еў ставіў спектаклі ў Ленінградзе ("Тыль Уленшпігель" у Ленінградскім акадэмічным тэатры оперы і балета імя Кірава), Маскве ("Настрой" у Вялікім тэатры Саюза ССР; "Класічная сімфонія", "Паэма" ў Дзяржаўным канцэртна-харэаграфічным ансамблі "Класічны балет "), Любляне ("Жызэль" у тэатры оперы і балета), Стамбуле ("Дон Кіхот" у тэатры оперы і балета), Варшаве (харэаграфічны трыпціх "Балеты Валянціна Елізар'ева" ў Варшаўскім Вялікім тэатры), Токіа ("Эсмеральда", "Лебядзінае возера" і "Дон Кіхот" у балетнай трупе NBA), Анкары ("Спартак" у Тэатры оперы і балета), Каіры ("Спартак" у Каірскім оперным тэатры) і інш.

Балетмайстар стварыў больш за 60 харэаграфічных мініяцюр у Ленінградскім Малым тэатры оперы і балета, на ленінградскім тэлебачанні, у харэаграфічным вучылішчы ім.Ваганавай, у Кіеўскім тэатры оперы і балета і г. д.

Валянцін Елізар'еў - Sputnik Беларусь
Маргарыта Ізворска-Елізар'ева: "Елізар'еў чытаў мне вершы па-балгарску"

Балетная трупа тэатра неаднаразова з поспехам прадстаўляла пастаноўкі В. Елізар'ева ў Венгрыі, Польшчы, Балгарыі, Югаславіі, Германіі, Кувейце, Сірыі, Егіпце, Турцыі, Францыі, Іспаніі, Нарвегіі, Грэцыі, Партугаліі, Швейцарыі, Галандыі, Бельгіі, Індыі, Кітаі, Тайландзе, Сінгапуры, В'етнаме, Японіі, Вялікабрытаніі, Паўднёвай Карэі, на Кіпры і іншых краінах.

Валянцін Елізар'еў — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, уладальнік ордэна Дружбы народаў, ордэна Айчыны II і III ступені, ордэна Францыска Скарыны, медалі Дружбы, медалі Пушкіна, медалі "Benedictus XVI Pont Max Anno III", медалі ЮНЕСКА "Пяць кантынентаў", прэміі Усесаюзнага конкурсу балетмайстраў, прэміі Міжнароднага і Усесаюзнага конкурсу балетмайстраў за лепшую сучасную харэаграфію, прыза "Benois de la danse" Міжнароднай асацыяцыі танца, Нацыянальнай тэатральнай прэміі, узнагароджаны ганаровымі граматамі і нагруднымі знакамі вышэйшай годнасці.

З 1995 года Валянцін Елізар'еў — прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. З 1996 года — член Савета Еўропы па культуры, акадэмік Міжнароднай славянскай акадэміі (Масква). З 1997 года — акадэмік Пятроўскай акадэміі навукі і мастацтваў (Санкт-Пецярбург).

За гады педагагічнай дзейнасці з майстэрні Валянціна Елізар'ева выйшлі бліскучыя артысты, харэографы і педагогі народныя артысты Беларусі.

Стужка навiн
0