Эколагі з пяці краін збяруцца ў БДУ

© PixabayПраца з дакументамі
Праца з дакументамі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У студэнцкім экалагічным кангрэсе прымуць удзел каля 150 маладых даследчыкаў.

МІНСК, 12 ліс - Sputnik. Студэнцкі экалагічны кангрэс упершыню пройдзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (БДУ) у панядзелак, 12 лістапада, паведамілі Sputnik у прэс-службе ВНУ.

Экалагічная катастрофа на Лёвіхінскім меднакалчаданным падземным рудніку, пас. Лёвіха, Свярдлоўская вобласць - Sputnik Беларусь
Фота
Страшная прыгажосць: кіслотныя рэкі меднага рудніка бачныя з космасу

Экалагічны кангрэс праводзіцца з мэтай вырашэння экалагічных праблем і фарміравання эколага-маральнай культуры і мыслення ў моладзі.

Мяркуецца, што кангрэс стане міжнародным: у ім прымуць удзел каля 150 студэнтаў не толькі з беларускіх ВНУ, але і з Расіі, Эквадора, Казахстана і Шры-Ланкі.

У рамках кангрэса пройдзе і навуковая канферэнцыя, на якой абмяркуюць 27 дакладаў маладых даследчыкаў.

Акрамя таго, на кангрэсе выберуць лепшыя праекты, накіраваныя на падтрымку экалогіі. Так, студэнты БДУ пакажуць бяспечныя варыянты паскоранай утылізацыі цвёрдых бытавых адходаў і новую тэхналогію для ліквідацыі смеццевых звалак. Адзін з праектаў прысвечаны і захаванню ўнікальнага аб'екта - Альманскіх балот.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0