https://bel.sputnik.by/20181126/pershy-z-paetau-ramantykau-adam-mitzkevich-1026674332.html
Першы з паэтаў-рамантыкаў: 163 гады таму не стала Адама Міцкевіча
Першы з паэтаў-рамантыкаў: 163 гады таму не стала Адама Міцкевіча
Sputnik Беларусь
У гэты дзень у 1855 годзе пайшоў з жыцця паэт, публіцыст і асветнік Адам Міцкевіч. 26.11.2018, Sputnik Беларусь
2018-11-26T10:15+0300
2018-11-26T10:15+0300
2016-12-26T16:04+0300
радыё
падзеі і даты
асоба
беларусь
адам міцкевіч
радыё sputnik беларусь
жыццё знакамітых людзей
смерць публічных людзей
паэзія
беларуская літаратура
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102667/40/1026674084_0:202:4000:2464_1920x0_80_0_0_87b5a017b081003e006f4ea7d47c2307.jpg
Сёння беларускія літаратары лічаць Адама Міцкевіча адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і заснавальнікам жанру рамантызму, — адзначылі ў студыі радые Sputnik Беларусь Юлія Хвошч і Святлана Уладзімірава.Адам Міцкевіч пакінуў велізарную і разнастайную літаратурную спадчыну, якая ўключае лірыку, эпічныя паэмы, драмы, публіцыстыку і мноства фрагментаў і няскончаных твораў.У сучаснасці Міцкевіч вядомы перадусім сваімі баладамі, "Крымскімі санетамі", гістарычнай рамантычнай драмай "Дзяды" і паэтычнай эпапэяй "Пан Тадэвуш", якую сёння лічаць апошнім вялікім эпасам шляхецкай культуры і "нацыянальнай паэмай", адзінай ў сваім родзе, якая не мае аналагаў у літаратуры. Сярод іншых уплывовых твораў Міцкевіча вылучаюцца гістарычныя паэмы "Конрад Валенрод" і "Гражына", нагадалі суразмоўцы ў студыі радыё Sputnik.Паэзія Міцкевіча мела велізарнае значэнне для беларускай і польскай літаратуры. Яна ўзбагаціла літаратурную мову, вершаскладанне, паэтычныя жанры. Творчасць паэта значна паўплывала на шматлікіх літаратараў Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі і іншых краін. На пачатку ХХ стагоддзя да спадчыны Міцкевіча звярталіся Янка Купала і Якуб Колас. Таксама паслядоўнікам традыцый Міцкевіча лічыцца Уладзімір Караткевіч, паведамляе радыё Sputnik.У 1938 годзе на радзіме паэта — у Наваградку — быў упершыню адкрыты Дом-музей Адама Міцкевіча ў доме яго сям'і. Пасля вайны музей быў адноўлены. Сёння комплекс уключае ў сябе сядзібу Міцкевічаў (дом, флігель, свіран і калодзеж). Сярод экспанатаў музея ёсць асабістыя рэчы паэта (гадзіннік, акуляры і іншыя), а таксама рукапісы яго вершаў. Экскурсіі ладзяцца на беларускай, рускай, польскай і англійскай мовах.Падрабязней пра жыццё і творчасць вялікага паэта-рамантыка Адама Міцкевіча слухайце на радыё Sputnik Беларусь.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20201126/dzen-naradzhehnnya-karatkevicha-6-knig-yakiya-pavinen-prachytac-kozhny-1032126710.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102667/40/1026674084_0:76:4000:2590_1920x0_80_0_0_e64c271ba298395c5ec5edf02750ec7b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
падзеі і даты, асоба, беларусь, адам міцкевіч, радыё sputnik беларусь, жыццё знакамітых людзей, смерць публічных людзей, паэзія, беларуская літаратура
падзеі і даты, асоба, беларусь, адам міцкевіч, радыё sputnik беларусь, жыццё знакамітых людзей, смерць публічных людзей, паэзія, беларуская літаратура
Першы з паэтаў-рамантыкаў: 163 гады таму не стала Адама Міцкевіча
У гэты дзень у 1855 годзе пайшоў з жыцця паэт, публіцыст і асветнік Адам Міцкевіч.
Сёння беларускія літаратары лічаць Адама Міцкевіча адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і заснавальнікам жанру рамантызму, — адзначылі ў студыі радые Sputnik Беларусь Юлія Хвошч і Святлана Уладзімірава.
Адам Міцкевіч пакінуў велізарную і разнастайную літаратурную спадчыну, якая ўключае лірыку, эпічныя паэмы, драмы, публіцыстыку і мноства фрагментаў і няскончаных твораў.
У сучаснасці Міцкевіч вядомы перадусім сваімі баладамі, "Крымскімі санетамі", гістарычнай рамантычнай драмай "Дзяды" і паэтычнай эпапэяй "Пан Тадэвуш", якую сёння лічаць апошнім вялікім эпасам шляхецкай культуры і "нацыянальнай паэмай", адзінай ў сваім родзе, якая не мае аналагаў у літаратуры. Сярод іншых уплывовых твораў Міцкевіча вылучаюцца гістарычныя паэмы "Конрад Валенрод" і "Гражына", нагадалі суразмоўцы ў студыі радыё Sputnik.
Паэзія Міцкевіча мела велізарнае значэнне для беларускай і польскай літаратуры. Яна ўзбагаціла літаратурную мову, вершаскладанне, паэтычныя жанры. Творчасць паэта значна паўплывала на шматлікіх літаратараў Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі і іншых краін. На пачатку ХХ стагоддзя да спадчыны Міцкевіча звярталіся Янка Купала і Якуб Колас. Таксама паслядоўнікам традыцый Міцкевіча лічыцца Уладзімір Караткевіч, паведамляе радыё Sputnik.
У 1938 годзе на радзіме паэта — у Наваградку — быў упершыню адкрыты Дом-музей Адама Міцкевіча ў доме яго сям'і. Пасля вайны музей быў адноўлены. Сёння комплекс уключае ў сябе сядзібу Міцкевічаў (дом, флігель, свіран і калодзеж). Сярод экспанатаў музея ёсць асабістыя рэчы паэта (гадзіннік, акуляры і іншыя), а таксама рукапісы яго вершаў. Экскурсіі ладзяцца на беларускай, рускай, польскай і англійскай мовах.
Падрабязней пра жыццё і творчасць вялікага паэта-рамантыка Адама Міцкевіча слухайце на радыё Sputnik Беларусь.