Шасцітыднёвы пост на Піліпаўку пачынаецца 28 лістапада і будзе доўжыцца да 6 студзеня ўключна. На гэты час гаспадары прыбіраюць усю скаромную ежу: яйкі, мяса, малако і тварог. Ужываць у ежу можна только агародніну, грыбы і ягады, свежую ці сухую рыбу, а таксама канаплянае і льняное масла.
Забаранялася таксама ў гэтыя дні праводзіць вяселлі. Дзяўчаты ткалі і ладзілі вячоркі, падчас якіх спявалі, танчылі і распавядалі казкі.
Лічылася, што замест людзей на Піліпаўку свае вяселі ладзяць ваўкі – гэта значыла, што па лесе яны прасоўваліся толькі зграямі. Нават самыя заўзятыя аматары палявання ў гэтыя часы не хадзілі па лесе.
Назва свята звязаная з імем аднаго з 12 апосталаў – Піліпа. Сёння яму моляцца, каб зберагчы сябе ад зрокавых хвароб і нават ад дэпрэсіі.
Таксама ў гэтыя дні звычайна назіралі за надвор’ем. Абапіраючыся на свае назіранні, нашы продкі маглі многае сказаць не толькі пра будучую зіму, але і нават пра лета.
Чытайце таксама:
- Посцім смачна: бульбяная салата з часнаком
- Протадыякан Андрэй Скробат: як пасціцца, кожны вырашае сам
- Мазёха, мілта і мурцоўка: нашы стравы ў пост