Карціна Міхаіла Кікоіна вярнулася ў Беларусь з ЗША

© Sputnik / Алеся ШершневаКарціна "Нацюрморт" беларускага прадстаўніка Парыжскай школы Міхаіла Кікоіна
Карціна Нацюрморт беларускага прадстаўніка Парыжскай школы Міхаіла Кікоіна - Sputnik Беларусь
Нацюрморт будзе захоўвацца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея.
МІНСК, 18 сне - Sputnik. Карціна "Нацюрморт" ураджэнца Рэчыцы, беларускага прадстаўніка Парыжскай школы Міхаіла Кікоіна папоўніла калекцыю Нацыянальнага мастацкага музея. Урачыстая цырымонія перадачы мастацкага твору прайшла сёння ў Мінску, перадает карэспандэнт Sputnik.
"Творы Кікоіна знаходзяцца ў музеях і прыватных зборах многіх краін. Вельмі прыемна, што ў беларусаў з’явілася магчымасць больш дасканала пазнаёміцца з творчасцю свайго земляка Міхаіла Кікоіна", - падкрэсліў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка.
© Sputnik / Алеся ШершневаКарціна "Нацюрморт" Міхаіла Кікоіна
Карціна Нацюрморт Міхаіла Кікоіна - Sputnik Беларусь
Карціна "Нацюрморт" Міхаіла Кікоіна
З’яўленне карціны ў калекцыі музея – вынік супрацоўніцтва Пасольства Беларусі ў Швейцарыі і ганаровага консула Беларусі ў Лазане Андрэя Нажэскіна.  Раней ён вярнуў на радзіму тры творы беларуска-французскай мастачкі Надзеі Хадасевіч-Лежэ.
Супрацоўнікі пасольства Беларусі ў Швейцарыі знайшлі карціну ў галерэі ў амерыканскім Форт-Ладэрдэйле. Карціна стане першым творам Міхаіла Кікоіна ў калекцыі Мастацкага музея. У студзені гэтага года тут з’явіліся карціна "Букет" яшчэ аднаго беларускага прадстаўніка Парыжскай школы Восіпа Любіча, а ў чэрвені – яго "Нацюрморт са збанам".
Чытайце таксама:
Хаім Суцін напісаў самую дарагую ў беларускім мастацтве карціну
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі